Пад зоркай Янішчыц і Караткевіча

Плённым стаўся пачатак зімы для паэтаў Эдуарда Акуліна і Леаніда  Дранько-Майсюка. 2 і 4 снежня яны  выступілі перад навучэнцамі Ліцэя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Юрыдычнага каледжа горада Мінска. “Па сутнасці, гэта былі два ўрокі сучаснай беларускай паэзіі, на якіх мы пазнаёмілі нашых слухачоў са сваімі творчымі набыткамі. Згадваліся таксама імёны Яўгеніі Янішчыц і Уладзіміра Караткевіча, Дні народзін якіх нядаўна мы адсвяткавалі. З вялікай цікавасцю ўспрынялі будучыя матэматыкі і юрысты інфармацыю аб моладзевым часопісе “Верасень”, прэзентацыі якога адбыліся падчас абедзьвюх сустрэч, “— паведамілі выступоўцы. Сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: