Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы прадпрыемства.
«Інфармуем, што дырэктару ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Зьмітру Карабачу выстаўленае абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых узносаў з заробкаў працаўнікоў амаль на 400’000 рублёў. Што, вядома, поўная хлусня», — напісана на старонцы «Маёнтка Падароск» у Фэйсбуку.
Нагадаем, 27 кастрычніка стала вядома пра затрыманне кіраўніка «Маёнтка Падароск» Юрыя Меляшкевіча, фінансавага дырэктара Дзмітрыя Карабача і бухгалтаркі Вольгі Балтрукевіч. Пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла бухгалтарка «Маёнтка Падароск» Вольга Балтрукевіч.
Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. У 2013 годзе яе выкупіў расійскі бізнесмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў. Турыстычны комплекс мае на мэце прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання.