МГА “Гiсторыка” у межах кампанii “Будзьма беларусамі!” запрашае 11 снежня з Навагрудка па маршруце: Навагрудак – Уселюб – Вераскава – Любча – Шчорсы – Асташына – Навагрудак.
Ва Уселюбе заедзем у госці да старадаўняга ірландскага роду О’Руркаў пабачым адзін з самых старажытных касцёлаў Беларусі.
Наведаемся ў Вераскава на бровар паноў Брыхоцкіх, не абмінем і іх сядзібу.
Праз цэнтр уніяцтва ў Дзяляцічах паедзем на абед да Радзівілаў і Набокавых у Любчанскім замку.
У Шчорсах чытаем вершы, прозу, мемуары ў бібліятэцы Храптовічаў, наведаем самую перадавую гаспадарку пачатку ХIХ ст.
Выезд з Навагрудка а 9-й гадзiне.
Даведкi: +375 29 5701476 (Сяржук)