У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “Пастаўскі край” 20 сакавіка 2011.
У праграме:
Лынтупы – сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх канца ХІХ ст., касцёл Св. Андрэя пач. ХХ ст. у неабарочным стылі.
Камаі – касцёл Св. Яна Хрысціцеля пач. XVII ст. у стылі рэнесанс, каменны крыж канца XIV ст.
Паставы – палац Тызенгаўзаў пач. XIX ст. у класічным стылі, неагатычны касцёл Св.
Антонія пач. ХХ ст., царква Св. Мікалая канца ХІХ ст., вадзяны млын пач. ХІХ ст., забудова плошчы часоў Антонія Тызенгаўза друг. пал. XVIII ст.
Манькавічы – рэшткі сядзібы Друцкіх-Любецкіх, царква Св. Георгія канца ХІХ ст.
Лучай – касцёл Св. Тадэвуша канца XVIII ст., барока.
Груздава – царква Раства Яна Папярэдніка канца ХІХ ст.
Дунілавічы –Троіцкі касцёл друг. пал. XVIII ст., барока.
Асінгарадок – Пакроўская царква пач. ХХ ст., помнік драўлянага дойлідства.
кантакты: + 375 29 111 73 32
+ 375 17 162 73 43
Падрабязнасці на https://pomniki.budzma.org/vandrowki/razam-pa-pastawshchynye
Сустрэча ў Фэйсбук – https://www.facebook.com/event.php?eid=128807970524706

Тэгі: Паставы