Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Майстар-класы, лекцыя, спектакль, вечарына ў гонар Мойшэ Кульбака, сустрэча з мастацтвазнаўцай — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
Што такое арт-тэрапія — прыемнае баўленне часу ці ўсё ж тэрапеўтычны метад? Павінен быць мастак крыху вар’ятам і ці заўсёды за вар’яцтвам стаіць творчае выяўленне асобы? Якія ўмовы патрэбны, каб творчасць нас вылечвала, а не зводзіла з розуму? Калі заканчваецца арт-тэрапія і пачынаецца творчасць? Прыходзьце абмеркаваць.
У нядзелю, 23 красавіка, у філіяле Веткаўскага музея — майстар-класы па аздабленні яек. (Бо наведвальнікі так ўпадабалі распісваць яйкі, што замест двух майстар-класаў ужо зладзілі чатыры, а месцаў усё адно не хапіла!).
Паспрабаваць сябе ў ролі мастака інсітнага напрамку зможа кожны, бо ягоная асноўная рыса — свядомая прастата і наіўна-рэалістычныя манеры. Тут веданне правілаў кампазіцыі і перспектывы патрэбны толькі для таго, каб ведаць, што мы парушаем. Так, парушаючы беспаракана ўсе мастацкія законы, кожны ўдзельнік створыць у тэхніцы маляванкі арыгінальны мастацкі твор з увасобленым адметным аўтарскім светапоглядам.
Вас чакае лекцыя-чытка пра творчасць Мойшэ Кульбака, аднаго з самых прыкметных габрэйскіх літаратараў міжваеннага часу, чыя творчасць шчыльна звязаная з Беларуссю і з Вільняй. Вы пачуеце беларускія пераклады лірыкі Кульбака, а таксама яго паэмы «Райсн / Беларусь». Вядоўца — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Гэтымі выходнымі, 22 і 23 красавіка, мастачка Руфіна Базлова, славутая сваімі вышыванкамі на злабадзённыя тэмы запрашае беларусаў Вільні на майстар-клас па вышыўцы «Framed in Belarus».
У пятніцу, 21 красавіка, у Беластоку распачынаецца кніжная выстава, і ў ёй бяруць удзел беларускія незалежныя выдавецтвы. Запомніце павільён — нумар 24!
Гэта будзе вялікае велікоднае падарожжа дзяцей і дарослых з мінулага ў будучыню разам з героямі традыцыйнай батлейкі і Хорам вольных беларусаў. Вас чакае цікавая гісторыя для ўсёй сям’і, спевы, гульні і неспадзяванкі.
У праграме — жывая музыка, рукадзелле, танцы і спевы.
А яшчэ: 13.00-16.00 Майстар-клас па рамёствах «Традыцыйны беларускі строй» ад Кацярыны Ваданосавай.
16.00-19.00 Майстар-класы па танцах і спевах ад Лізаветы Рэўт, Ганны Аляксандравай і гурта «Hajeŭki».
І паэзія ад Алеся Плоткі!
Вас чакае чытка музычнай монадрамы праекта Heartbreaking Performance і спявачкі АнаМовы. Гэта аповед пра падзеі ў Беларусі, пра пошук ідэнтычнасці і адказ на пытанне: чаму мы перажываем пачуццё віны? А можа, і спроба знайсці, як яго пазбавіцца. У спектаклі прагучаць аўтарскія і беларускія фольк-песні ў электронай апрацоўцы.
У нядзелю, 23 красавіка, у Атаве — творчая сустрэча з доктаркай навук Зінай Гімпелевіч, аўтаркай толькі што выдадзенай кнігі «Biełarusian Fine Art: Time and Time Again».
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.