• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.03.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 сакавіка

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Майстар-клас, сентыментальны шпацыр, файныя кірмашы, спектаклі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


141.jpg


Беларусь

Мінск

Майстар-клас «Маляваны дыван» у Мінску

127.png

Вас чакае сустрэча з мастачкай Ірынай Князевай і майстар-клас па стварэнні маляванай макаткі (гэта дэкаратыўная сурвэтка, маленькі дыванок). Вы даведаецеся пра традыцыі бытавання і стварэння маляваных дываноў, пра вядомых народных і прафесійных мастакоў, якія займаліся гэтай справай. А пасля будзе творчасць: пры дапамозе трафарэтаў, фарбы, прастакутніка чорнай тканіны кожны здолее стварыць цуд — маляванку, на якой, адпаведна з народнымі уяўленнямі аб прыгажосці і шчасці, паплывуць лебедзі і расквітнеюць кветкі. Ён стане абярэгам і прынясе шчасце свайму ўладальніку!

Гродна

Казюкі ў Гродне

129.jpg

Збяруцца майстры з усёй Гарадзеншчыны — а можа, і з усёй краіны. Завітвайце набыць вырабаў ручной працы з цэглы, скуры, метала i дрэва, прысмакаў, сувеніраў — ды чаго толькі не! Будуць таксама майстар-класы ды песні з танцамі.

Сентыментальны шпацыр па габрэйскай Гародні

132.jpg

У нядзелю, 5 сакавіка, гарадзенскі музей гісторыі рэлігіі зноў кліча на экскурсію па гістарычных габрэйскіх куточках Гродна. Што вас чакае: экскурсія па малавядомых месцах горада, сінагога музей гісторыі рэлігіі, дэгустацыя страў габрэйскай кухні.

Віцебск

«(НЕ)ПРЫПЫНАК». Творчая сустрэча з Алесем Замкоўскім у Віцебску

133.png

Сярод гірляндаў і аўтарскіх фотаздымкаў, пад гукі глюкафона паслухаем глыбокія, метафарычныя, крыху дэкадэнцкія і адначасова пяшчотныя вершы на беларускай мове, пачуем цікавыя апавяданні пра тое, чым сёння жыве тэатр, а таксама сам Алесь.

Літва

Вільня


Парачка файных кірмашоў у Вільні

137.jpg

У пятніцу, 3 сакавіка, у Вільні — два вясновых кірмаша з удзелам белаурскіх майстроў.  Адзін — традыцыйны Казюкас, дзе гэтым разам будзе шмат беларускіх рамеснікаў.  То прыходзьце за падаруначкамі ды прыемнымі рэчамі — і падтрымайце сваіх! 

Казюкас будзе праз усе выходныя, па 5 сакавіка.

Дата: з 3 па 5 сакавіка
Месца: Gedimino 37

Польшча

Познань

Беларускамоўны мніспектакль для дзяцей «Снежны чалавек» у Познані

131.jpg

«Снежны чалавек» — гэта гісторыя пра вялікія прыгоды ў зімовым заснежаным лесе, які знаходзіцца ў зімовым заснежаным краі, для тых, хто звязвае зіму з цудамі і дзяцінствам. Разам даведаемся, хто жыве ў гарах, і ўбачым, ці існуе насамрэч снежны чалавек, а таксама пастараемся знайсці адказ на пытанне, ці з’яўляюцца цуды проста выдумкамі дзяцей альбо гэта дарослыя прыдумалі, што іх няма? Запрашаюць сем’і з дзецьмі 6-10 год.

Люблін

Купалаўцы граюць спектакль «Дзяды» ў Любліне

135.jpg

3, 4 і 5 сакавіка Купалаўцы граюць у Любліне спектакль «Дзяды» паводле Адама Міцкевіча! То не прапусціце, прыходзьце ды прыязджайце на беларускія «Дзяды», якія, дзякуючы перакладу Сержа Мінскевіча, вяртаюцца да мовы, на якой іх мог пачуць Міцкевіч.

Вялікабрытанія

Лондан

Сустрэча, прысвечаная Івану Краскоўскаму, у Лондане

130.jpg

У суботу, 4 сакавіка, у Скарынаўскай бібліятэцы — сустрэча, прысвечаная Івану Краскоўскаму (1880-1955), беларускаму асветніку і ўкраінскаму дыпламату. Дарота Міхалюк і Тамаш Блашчак — двое з трох аўтараў кнігі — распавядуць пра постаць Краскоўскага і ягоную працу на карысць Беларусі і Ўкраіны.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип