• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.02.2023 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Дзень Касцюшкі, майстар-класы, канцэрты ды выставы, этнаспевы і тэматычныя вечарыны — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


167.jpg

Крыніца: market.yandex.ru

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску

165.jpg

З 4 лютага Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA адкрыюць новы праект «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» — адну з самых інавацыйных мастацкіх выставак, якая з’явіцца ў Мінску ў 2023 годзе. Экспазіцыя характэрна тым, што прадстаўленыя работы поўнасцю створаны штучным інтэлектам. Публіцы будзе прадэманстравана рэвалюцыйная калекцыя з больш чым 90 работ у 10 розных катэгорыях, якія ахопліваюць многія аспекты нашага светабудовы, такія як прырода, міфалогія, гісторыя, архітэктура і многія іншыя.

Дужа сардэчны майстар-клас па выцінанцы ў Мінску

162.jpg

У нядзелю, 5 лютага, у майстэрні «Ярна» — файны майстар-клас па выцінанцы, прымеркаваны да Дня закаханых.


Тэматычныя выходныя «Сярэднявечча» ў Дукорскім маёнтку

163.jpg

Сышоў час зімовых святаў, але гэта не прычына для таго, каб нудзіцца і заставацца дома. Таму прапануем вам бавіць выходныя з Дукорскім маёнткам! Завітвайце! Будзе цікава!

Віцебск і Віцебская вобласць

Выстава сурвэтак майстра Андрэя Осіпава ў Лепелі

164.jpg

Спадар Андрэй — кіроўца з Новалукомля, які шмат гадоў вяжа кручком сурвэткі і іншыя вырабы.
І на выставе можна пабачыць больш за 100 ягоных твораў, звязаных кручком.


Літва

Вільня

«Як перайсці на беларускую»: сустрэча «Штодзённай мовы» ў Вільні

155.jpeg


Вам не будуць расказваць, што беларуская мова ўзнікла натуральна і мае багатую гісторыю, што зусім нядаўна на ёй размаўляла абсалютная большасць насельніцтва Беларусі і г.д. Затое вы даведаецеся, які ёсць профіт ад ужывання беларускай мовы дарослым і дзецям нават за мяжой — і атрымаеце карысныя парады, як пачаць гэта рабіць.

«Касцюм як душа»: выстава пра беларускі народны касцюм у Вільні

166.jpg

Выстава мастачкі Вікторыі Багдановіч «Касцюм як душа», прысвечаная інтэрпрэтацыі адметнасцяў беларускага народнага касцюму.

Выстава «Пра рак. Гісторыі беларусак» у Вільні

161.jpg

З нагоды Сусветнага дня барацьбы з ракам, які адзначаюць 4 лютага, у Вільні адбудзецца выстава з фотагісторыямі трох беларусак, якія зараз лечаць рак малочнай залозы. У якасці гераінь праекта выступілі ў тым ліку журналісткі Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева.

Польшча

Варшава

Вайцюшкевіч у Варшаве

156.jpg

У суботу, 4 лютага, зазірніце на ўтульны канцэрт барда Змітра Вайцюшкевіча.

Кракаў

Этнаспевы з Настассяй Хмель у Кракаве

157.jpg

Вас чакае канцэрт ды майстар-клас па этнічных спевах, на якім вы зможаце адчуць глыбіню беларускай гісторыі, увасобленую ў вашым уласным голасе.

Грузія

Тбілісі

Сяргей Башлыкевіч у Тбілісі

159.jpeg

Сяргей Башлыкевіч, бог сарказму і разбітых сардэчак, едзе ў Тбілісі з песнямі пра родненькія Ашмяны і не толькі!

ЗША

Бостан

Дзень Касцюшкі ў Бостане

160.jpg

Беларусы Бостана ўшануюць памяць Тадэвуша Касцюшкі, патрыёта, рэвалюцыянера, ветэрана вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальнага героя Польшчы, Беларусі, Літвы і ЗША.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.




Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип