13 лістапада ў Менскім фальварку “Добрыя Мысьлі” а 19-й гадзіне адбудзецца паэтычны слэм “Вершамі вуліцы”.
Запрашаем беларускіх маладых паэтаў паўдзельнічаць у спаборніцтве майстэрства чытаць уласныя вершы натхнёна, з узнёслым настроем і захапленьнем. “Вершамі вуліцы” – гэта спроба рэанімаваць вулічнае мастацтва чытаньня вершаў, цесна пераплеценае з перформансам і тэатральным шоў. Паэтычны слэм ня будзе мець ганаровых судзьдзяў, абіраць лепшага паэта вечара будуць выключна гледачы. А таму паэты павінны прэзентаваць сваю творчасьць максымальна арыгінальным чынам.
Падаць заяўку можна праз email: [email protected]. У лісьце трэба напісаць Імя, Прозьвішча, Узрост, горад пражываньня, 5-10 сваіх вершаў. Заяўкі прымаюцца да 10 лістапада ўключна
Таксама запрашаем гледачоў! Абяцаем, што будзе цікава!