Калодзезь (студня)
Булi ў мене бородаўкi на руках. Казалi мне: пойдзеш до колюжы, колодэц такой, да помiеш рукi, та покажэш до молодiка, а потом об колесо, дерево очыркаеш – i помогло мне.
Еду, еду на сівым дзеду, пад’язджаю ка браду: “Дзед, лезь у ваду” (Калодзеж)
Калода-калодзішча, балота-балоцішча, воўк утапіўся, два зайцы цягнуць. (Калодзеж)
Возера
– Сіняе азёрачка,
Чаго затанула?
– Як жа мне не тануці?
Наляцелі шэры гусі
Й беражкі абтапілі,
І вадзіцу замуцілі.
– Маладая Манечка,
Чаго ж ты зажурылася?
– Як жа мне не журыцца?
Наехалі чужаземцы,
Майго татку ўпаілі,
Маю мамку абманілі
І мяне заручылі.
А возера, што ў Дамашкавічах, там жаднай ракі не ўходзе і не выходзе, а гэтакае ж глыбокае, таксама, кажуць, стала. Перш было поле; на ём усё грэчку сеялі. Раз гэта скасілі грэчку, пусцілі свіней пасціць, дык парсюк у водным месці, шукаючы, муся, земляных арэхаў, рыў, рыў і дарыўся да зямельных цмокаў, ну і чабахнула адтуляка вада, свіней усіх патапілі зразу, а пастушкі ўцяклі дамоў. У возеры тым і рыбы ўсякай годзе. Раз граф Слізінь адной шчуцы прычапіў бляшку пад жабры і напісаў літары: “Калі хто і дзе яго злове, каб азнаймілі яму”. Ну дык у столькі год і злавілі тую самую шчуку ў Мядзелі. Яна нійначай як пэўна падземнымі ракамі туды заплыла.
Там, дзе зараз знаходзіцца возера Цырна, раней толькі быў маленькі ручаёк. У адно свята дзве сястры паласкалі бялізну. Было зусім ціха, але раптам чуюць такі шум, што аж душа ў пяткі лезець. Бачаць, аж гэта плыве па небу вялікая хмара.
– Ведаеш што, гэта ідзе возера, і яно дзе-небудзь спусціцца, дык хай яго назова будзе Цырна, – сказала старшая сястра, якую так звалі.
Але не паспела яна закончыць апошняга слова, як апусцілася возера і заліло іх. Малодшая сястра выплыла. І з гэтага часу возера завецца Цырна. Возера гэта і зараз знаходзіцца ў Лудзенскім павеце ў шасці вярстах ад места Лудза.
Хата
А ў ляску, ў ляску на жоўтым пяску,
А на тым пяску хатка старэнька,
А ў тэй хатачцы тры акеначкі.
У перша акенца соўнечка свеціць,
У друге акенца месячык свеціць,
У трэцце акенца зоранькі свецяць.
А што соўнечка, то іх матанька,
А што месячык, то іх баценька,
А што зоранькі, то іх дзетанькі.
Ой, да люлі,
Уставайце, баяры,
I бярыце тапары,
А пойдзем у пушчу,
А высечам хату
На чатыры углы.
А на першым угле
Да пасеем мяту,
А на другім угле
Да пасеем руту,
А на трэцім угле
Да пасеем рожу,
На чацвёртым угле
Да пасеем рэдзьку.
Ай, да Стаську – мята,
Туды едзіць – пахніць,
Адтуль едзіць – пахніць.
А Янаку – руту,
Туды едзіць – зялёна,
Адтуль едзіць – зялёна.
А Адамку – рожа,
Туды едзіць – чырвона,
Адтуль едзіць – чырвона.
А Язэпку – рэдзька,
Туды едзіць – горка,
Адтуль едзіць – з жонкай.
Хутка ехаў, скора стаў
Ды ў дзяўчыны распытаў:
Хто ж цябе, дзеўчына парадзіў,
Хто ж цябе, красная, парадзіў?
Нарадзіла мене маці дзяўчынаю,
Далі папы йменне Акулінаю.
Ой, Куліна, ручку дай,
Паедземо у мой край,
Сэрца, Куліна, не журыся,
Сэрца, нябога, не журыся.
Ой казачанька, цяпер пан мой,
Ці ё ў цябе ды й дамок свой?
Ой я сабе дамок маю,
Рашацішчам накрываю,
Варацішчам падпіраю –
То ж будзе ды й дамок наш.
Сэрца, Куліна, не журыся,
Сэрца, нябога, не журыся.
Знак сонца
Вiсiць сiта – золатам аблiта, хто яго палае, той шчасця не мае. (Сонца)
Коцiцца кадушка, нi звер, нi птушка, нi агонь, нi вада. А што – адгадай. (Сонца)
Рыбак
Шыбну, ды не палку, заб’ю, ды не галку, скубну, ды не пер’я, ем, ды не мяса.
Рыбак, рыба
Да гуляй, гуляй, шчука-рыбачка, у сінім моры,
Як жа ты пойдзеш на лугі, рэкі, не будзеш гуляць:
Уловяць цябе маладыя рыбаловы
Да знімуць з цябе залатую лускавіцу,
Пакроюць рыбачку на стальніцы,
Занесуць рыбачку у святліцы,
Згатуюць рыбачку маладыя кухары
Да з’ядуць цябе панове-сенатарове.
Слепата
– …А вжэ пэрэд смэртю, вона сліпа була, входыть до йіі Божая Маты. Ну бо батюшка кажэ, шо гріх, я так о пыталася, кажу. Кажэ: грішно попырід Бога знаты. То это там… Э то вжэ там… собыраемся то… і кажэ, входыть. А вона сліпа. А вона сыдыть на пычы, а вона прыйшла і кажэ: “Шо бабушка, хвораіш?” А вона кажэ: “Хвораю”. “Не надо, – кажэ, людей лечіть”. О, кажэ. В довгому. А вона ж то ны бачыть. А Васька сын выйшов. І вона думае: дэ шчо вкрадэ, нішчо дасьць. А Вона кажэ, стуіть о так коло пурога, стуіть і кажэ: “А тэперішніх людэй нэ нада лічыть”, так кажэ: тэперышніх людэй нэ нада лічыть. І в двэры, то забралася і пошла. Тыпір вона давай крічеты: “Васька, Васька? Іды но, бо якась прышла, мо шо вкрадэ, мо цыганка”, бо цыганы тожэ колысь ходылы, можэ шо вкрала. Ныхто ж ны выходыв, шо тобі прыдалося? О? А то шось, вэдно, святое було. О так.
– А як вы казалы там: “з очэй…”? Я ны поняла слова.
– З гучэ.
– З очэй , то есць.
– Ну, з гучэ. Хто гучэ такыі кепскі, з плычэй, можэ хто з-за плычэй на тыбэ подумав на тэбэ. Ну зо всякыі звырыны. Вжэ Господы одвырны, Прэсвятая Дева Божая Маты… О шоб так о… ну і той восок вылывала.