Канцэрт мінскай спявачкі прайшоў у ДК «Тэкстыльшчык» у пятніцу, 5 снежня. Выступленне Паліны Рэспублікі сабрала амаль дзвесце слухачоў, але, нягледзячы на вялізную колькасць гасцей, мерапрыемства прайшло ва ўтульнай дамашняй атмасферы.
– Калі едзеш у горад, дзе ты ніколі не выступаў, прыйдзе пятнаццаць чалавек, і добра. Нават у Мінску ў сярэднім на канцэрты прыходзіць менш чалавек. Звычайна мы абіраем маленечкі клуб, а тут і сцэна, і прастора, класна было, – сказала спявачка «IP».