У Гомелі не стала заслужанага артыста Беларусі Фёдара Іванова. Яму было 92 гады

17.11.2021 Тэатр

Фёдар Іваноў аддаў служэнню ў Гомельскім абласным драматычным тэатры больш за 65 гадоў. Пра смерць артыста паведамляецца на старонцы тэатра ў фэйсбуку.


001.png

У 1954 годзе Фёдар Мікалаевіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і адразу пасля яго заканчэння паехаў працаваць у Гомель. У 1968 годзе «за заслугі ў развіцці тэатральнага мастацтва і творчыя дасягненні» Іваноў атрымаў ганаровае званне Заслужаны артыст БССР.

За плячыма артыста дзясяткі спектакляў і роляў. Нават сталы ўзрост не змог перашкодзіць Фёдару Мікалаевічу выходзіць на падмосткі. Ягоны талент і прафесійнасць неаднаразова адзначалі разнастайнымі ўзнагародамі.

Развітанне з артыстам адбудзецца заўтра ў Гомельскім драматычным тэатры.