10 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася прэзентацыя зборніка артыкулаў, прысвечаных памяці выбітнага беларускага археолага Міхала Міхайлавіча Чарняўскага «Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і Дняпра».
Прэзентацыя ператварылася ў вечарыну памяці Міхала Міхайлавіча, на якой выступалі яго сваякі, калегі і сябры.
Археолагі Сяргей Тарасаў, Мікола Крывальцэвіч, Вадзім Лакіза, выдавец Зміцер Санька ўзгадвалі Міхала Чарняўскага як нястомнага першаадкрывальніка дагістарычнага мінулага, даследчыка невядомых старонак гісторыі двадцатага стагоддзя, папулярызатара гістарычных ведаў, пісьменніка і, канечне, нязломнага барацьбіта за незалежнасць Беларусі.