У Бешанковічах з’явіцца памятны знак Льву Сапегу

У студзені раённы выканаўчы камітэт аб’явіў конкурс эскізных праектаў памятнага знака Льву Сапегу. Яго ўдзельнікам прапаноўвалася стварыць памятны знак (фігурную кампазіцыю) вышынёй не менш за 3 метры, які мог уключаць бюст або рэльефную выяву дадзенай гістарычнай асобы, піша gztzara.by


Lieŭ Sapieha

Усяго на конкурс было прадстаўлена 12 творчых прац. 27 лютага журы выбрала пераможцу. Ім стаў скульптар з Мінска Іван Міско.

Мемарыяльны знак уяўляе сабой бронзавы арачны барэльеф, які адлюстроўвае канцлера Льва Сапегу з атрыбутамі дзяржаўнай улады. Выява ўманціравана ў нішу прыроднага гранітнага блока для надання манументальнасці і значнасці вобраза Сапегі ў гістарычным аспекце.

Памятны знак будзе ўстаноўлены ў гарадскім парку.

Чытайце яшчэ: Леў Сапега: узор беларускага палітыка