У Мінску ў навагоднюю ноч памёр Гаральд Вольскі — артыст, дзеяч культуры, у свой час дырэктар студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», піша Reform.news. Ён быў сынам беларускага пісьменніка Віталя Вольскага, братам іншага пісьменніка Артура Вольскага і дзядзькам музыкі Лявона Вольскага. Яму было 95 гадоў.
Гаральд Вольскі. Скрыншот з відэа.
Развітанне з творчай асобай адбудзецца 4 студзеня, а 12.00 ў Мінску па адрасе Кульман, 33А.
Гаральд Вольскі значную частку жыцця прысвяціў кінастудыі «Беларусьфільм». Пэўны час ён быў начальнікам цэха, а потым ўзначаліў студыю мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі. Працаваў дырэктарам здымачнай групы такіх фільмаў як «Альпійская балада» — знанай кінастужкі паводле твора Васіля Быкава і беларускага каляровага шырокаэкраннага фільма «Рагаты бастыён» — паводле п’есы Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце».
Будучы прадстаўніком дынастыі Вольскіх, Гаральд Вітальевіч сябраваў з беларускай інтэлігенцыяй розных пакаленняў — стаць артыстам тэатра яму перашкодзіла служба ў арміі ў Закаўказ’е, дзе ён згубіў свой голас.
Артур Вольскі, Фаіна Сямёнаўна Вольская і Гаральд Вольскі. Фота: minsknews.by.
Гаральд Вольскі і народныя артысты СССР Сяргей Бліннікаў і Аляксей Грыбоў. Фота: minsknews.by.
У прыватнасці, пра сваё знаёмства з Васілём Быкавым ён распавядаў так:
— Впрочем, наше знакомство с писателем (кстати, в юности, как и мой брат, учившимся на скульптора в Витебском художественном училище) произошло гораздо раньше и при обстоятельствах довольно забавных. В одной компании мне его представили друзья. «Вася», — назвался он. «Гарик», — протянул руку я. Велико же было мое удивление, когда чуть ли не на следующий день мы встретились на «Беларусьфильме» и выяснилось, что по повести и сценарию этого скромного с виду мужчины Ричард Викторов начинает снимать «Третью ракету»! Но «Альпийская баллада», по-моему, получилась интереснее.
— Мне в жизни посчастливилось встречаться со многими замечательными людьми, — распавядаў Гаральд Вольскі ў інтэрв’ю «Минск-новости». — Навскидку назову импозантного исполнителя роли Валерия Чкалова Владимира Белокурова, говорившего, что мы с ним оба летчики, незабвенного Юрия Никулина, выдающихся мультипликаторов Федора Хитрука, Вячеслава Котеночкина, актеров Льва Дурова, Николая Караченцова и иже с ними. Я дружил с купаловцами и коласовцами, известными писателями и их детьми, строил писательский дачный кооператив «Узгор’е», описанный в легендарной поэме «Сказ пра Лысую гару», некоторые эпизоды в которой появились по моей наводке.
После войны наша семья некоторое время снимала угол в частном доме тестя Петруся Глебки, в прошлом церковного старосты. Заир Азгур в юности читал мне свои стихи, Андрей Макаёнок рассказывал моей супруге Галине Степановне, как, запираясь в комнате, разыгрывает в лицах свои пьесы, добиваясь достоверности. Вспоминать можно до бесконечности...«
Фота: instagram.com/tatiana_by_
Беларускі аніматар Міхаіл Тумеля ў сацыяльных сетках падзяліўся сваімі ўспамінамі пра яскравага кіраўніка, арганізатара і творцу.
— У свой час Гаральд Вітальевіч Вольскі, сын знакамітага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага, быў начальнікам цэха, а потым і студыі мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». І мы дрыжалі, спазняючыся на працу, бо ля прахадной нязменна стаяў Гаральд Вітальевіч у чорным гарнітуры з гальштукам. А таму, хто правініўся, трэба было пісаць тлумачальную запіску з апісаннем прычын спазнення.
Атрымаўшы грозны загад, я на сваім працоўным месцы пачаў пісаніну. З маладой гарэзнасці я — выпускнік архітэктурнага факультэта, які цікавіцца каліграфіяй, — напісаў гэтую цыдулку класічнай тэкстурай («гатычным» шрыфтам) у кірылічным варыянце. Калі я ўручыў лісток Гаральду Вітальевічу, ён здзівіўся, а потым чамусьці ўзрадаваўся. І мне потым казалі, ганарліва дэманстраваў маю «тлумачальную» начальнікам іншых цэхаў на студыйнай планёрцы. Натуральна, Вольскі не звярнуў увагі, што на напісанне гэтага лісточка сышла палова працоўнага дня.
Гаральд Вольскі таксама — цудам выжылы на Навагоднім пасляваенным пажыры на элітнай вечарыне ў Мінску.
Выбітны чалавек пайшоў з жыцця ў навагоднюю ноч з 2024 на 2025 год.