Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў

У ноч на 21 снежня пайшоў з жыцця беларускі журналіст, аўтар youtube-каналаў «Жыцьцё-Малiна» і «Загляне сонца», экс-журналіст газеты «Всё о футболе» і Goals. by/Tribuna. com Мікіта Мелказёраў.

Melkaziorau -01.pngМікіта Мелказёраў. Фота "Радыё Свабода"

Мелказёраву было 37 гадоў. Прычына смерці журналіста пакуль невядомая.

Паводле крыніц Reform.news і Радыё Свабода, журналісту стала дрэнна ўначы 20 снежня, яму выклікалі хуткую, але не змаглі ўратаваць.

Аляксандр Івулін у сваім посце просіць зараз не турбаваць блізкіх.

«Вельмі прашу ўсіх, асабліва калег-журналістаў, не дадумваць і не турбаваць родных Мікіты. Як толькі будзе нейкая публічная інфармацыя, я паведамлю».

Падтрымаць сям’ю Мікіты можна па спасылцы.

Рэдакцыя Budzma.org выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Мікіты Мелказёрава.