У Грузіі памёр беларускі музыка Мікалай Тоўсцік. Абвешчаны збор сродкаў на «вяртанне» на радзіму

27.07.2022 Музыка

У Грузіі памёр беларускі музыка Мікалай Тоўсцік. Ён з красавіка знаходзіўся ў коме пасля няўдалага падзення на вуліцы ў Тбілісі. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук яго сябар Віктар Контар.


56.jpg

«Сям’я (часткова сябры і знаёмыя) увесь гэты час пакрывалі затраты (а яны не самыя малыя — каля 400 еўра на дзень), але цяпер яшчэ трэба сабраць грошы на транспарціроўку Колі з Грузіі ў Беларусь, каб пахаваць яго на Радзіме.

Коля быў таленавітым музыкам, вельмі крэатыўным чалавекам, лепшым рыбаком усёй Магілёўшчыны і проста выдатным сябрам», — напісаў Віктар Контар.

Абвешчаны збор  сродкаў на «вяртанне» Колі на Радзіму. Рэквізіты:

JSC TBC Bank
Tbilisi, Georgia
Swift: TBCBGE22
Ben’s IBAN: GE03TB7483145063300011
Name of Beneficiary: Sergo Kenia».

Мікалай Тоўсцік — выпускнік Коласаўскага ліцэя, удзельнік праектаў «Я люблю ліцэй», «Партызанская школа», «Веру ў цябе», Chill, выступаў разам з рознымі беларускімі гуртамі.