Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар Шніп на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


467.jpg

«Нечакана памёр пісьменнік, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя» Анатоль Казлоў. У мінулым годзе 28 ліпеня Анатоль адзначыў сваё 60-годдзе...», — напісаў Віктар Шніп.