• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.10.2022 | Культура Мастацтва Тэатр

«Панараму» беларускага дзіцячага і інклюзіўнага тэатра прэзентуюць у рамках найбуйнейшага польскага фестывалю для дзяцей і моладзі «Корчак»

Сярод спікераў — рэжысёры Наталля Ляванава, Андрэй Саўчанка, а таксама прадстаўнікі праграмы «Настаўнік для Беларусі», Сямейнага інклюзіў-тэатра «і», «Цім Тэатра», праекта «Тэатр-аўтобус» (Салігорск).


З 11 па 23 кастрычніка ў Польшчы праходзіць адзін з найбуйнейшых фестываляў для дзяцей і моладзі «Корчак», названы так па імені славутага педагога Януша Корчака.

15 кастрычніка ў яго рамках прэзентуюць праграму ФОКУС, якая папулярызуе веды пра тэатр пэўнай краіны. Сёлета праграма прысвечана Беларусі.

Focus-Biaaorue-1200x628-1.jpg

Выбраныя артысты раскажуць пра сваю тэатральную творчасць у Польшчы і за мяжой, творчыя тэндэнцыі ў тэатры для маладога гледача як у інстытуцыйным, так і ў незалежным полі.

У праграме:

10:00 Наталля Ляванава: Панарама тэатра юнага гледача ў Беларусі

11:00 Ганна Шарко: Дакументальны тэатр для моладзі.  Андрэй Саўчанка: Арыгінальныя прыёмы тэатра імправізацыі ў працы з моладдзю

12:30 Алена Мельчанка: Праграма «Настаўнік для Беларусі» — пра самыя цікавыя тэатральныя праекты, рэалізаваныя ў яе рамках. Вольга Шынкевіч: Аб праекце вандроўнага тэатра, які рэалізуецца ў рамках праграмы «Настаўнік для Беларусі»

14:30-15:30 Леанід Дзінерштэйн і Ірына Кісялёва: Сямейны інклюзіў-тэатр «і» як мадэль сацыяльнай інтэграцыі

15:30-16:30 Алеся і Андрэй Бардухаевы-Арол «Цім Тэатр»: Праца над спектаклямі для відушчых і невідушчых у Беларусі і ў эміграцыі

1510907032_22140453_10213798067363754_985066059_o.jpg
Фота: Family.by 

Дзень праграмы: 15 кастрычніка 2022 г.

Месца: Тэатральны інстытут, Варшава

Уваход на выступленні вольны, але патрэбная рэгістрацыя (e-mail: [email protected]). Пры адпраўцы паведамлення арганізатары просяць пазначыць назву выступлення, на якое вы запісваецеся, і колькасць месцаў.


Куратар праграмы ФОКУС Беларусь — Наталля Ляванава, актрыса і рэжысёр, куратар праекта Kazachki.by (камерны тэатр для дзяцей) і Diafilm live (міждысцыплінарны тэатральны праект). Працавала ў Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, была адной з арганізатарак фестывалю тэатраў для дзяцей «Казачны джэм» (Мінск, 2015-2018). Зараз цікавіцца тэатрам для дзяцей 0-3 гадоў, а таксама дакументальнымі праектамі і праектамі для падлеткаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип