Панядзелак – паэтычны дзень

ak_22

Новы літаратурны тыдзень Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк распачалі на Койданаўшчыне. 11 траўня паэты правялі творчыя сустрэчы ў Дзямідавіцкім навучальна-педагагічным комплексе, Навасёлкаўскай сярэдняй школе і мінскай дзіцячай бібліятэцы №6.

“Запрашэнне ў вёску Навасёлкі, на радзіму славутага беларуса Каруся Каганца, стала для нас прыемнай неспадзяванкай. Мы засталіся вельмі ўсцешаныя, што акрамя літаратурнай выканалі яшчэ і не менш пачэсную грамадзянскую місію, згадаўшы ў сваіх выступах імёны слынных дзеячаў нацыянальнай культуры”, – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад вандроўкі Леанід Дранько-Майсюк.

ak_12
Э. Акулін ля магілы Каруся Каганца

Перад сустрэчай у Навасёлках госці наведалі старыя вясковыя Навасёлкаўскія могілкі. На іх пахаваны ўраджэнец гэтага краю – паэт, мастак, скульптар Карусь Каганец. Помнік на яго магіле з’явіўся дзякуючы намаганням Леаніда Ермаловіча – брата славутага гісторыка Міколы Ермаловіча. Браты Ермаловічы таксама нарадзіліся на Койданаўшчыне.

Па вяртанні ў Мінск паэты наведалі Літаратурную гасцёўню дзіцячай бібліятэкі № 6, куды на сустрэчу з паэтамі завіталі вучні дзевятых класаў мінскай школы №80.

На першым фота: Л. Дранько-Майсюк: “ У вашым голасе квітнеюць астры…”

Тэгі: