Мы шмат ведаем пра Радзівілаў, але не ўсё. Гэта найбагацейшы род у Вялікім Княстве Літоўскім, які першым у дзяржаве атрымаў княскі тытул Святой Рымскай імперыі. Прадстаўнікі Радзівілаў у XV–XVIII стст. займалі найважнейшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і ваенныя пасады.
З Радзівіламі звязана ўзнікненне такіх артэфактаў айчыннай культуры, як слуцкія паясы, налібоцкае і ўрэцкае шкло, Брэсцкая Біблія, карціны з нясвіжскай галерэі і найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе кнігазбор, а таксама многія іншыя каштоўнасці сусветнага ўзроўню.
Адным з артэфактаў, які захаваўся да гэтага часу, з’яўляецца пісьмовы прыбор, які некалі належаў Радзівілам. Ён выкананы з дрэва і сюжэтна адлюстроўвае вялікую любоў Радзівілаў да палявання.
Прыбор быў прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым, які мае ўнікальны і амаль не вядомы збор пісьмовых.