Партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа з’явіліся на дзіцячым пюрэ

З нагоды 140-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку пюрэ ў спецыяльнай упакоўцы — з партрэтамі беларускіх класікаў.


143.jpg

«Калі папрасіць дзяцей пералічыць беларускіх пісьменнікаў, яны абавязкова назавуць Янку Купалу і Якуба Коласа. Іх творы, ідэі, вершаваныя радкі — назаўсёды ў нашых сэрцах», — каментуюць супрацоўнікі «Ложка в ладошке».

Таксама на ўпакоўцы пюрэ, акрамя партрэтаў, ёсць цытаты з класікаў: «Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі» (Янка Купала), «Няхай надзея гарыць у сэрцы і мацнее» (Якуб Колас).

145.jpg