Пайшоў з жыцця арганізатар фестывалю «Хавайся ў бульбу» Павел Матвееў

11.07.2022 Музыка

Прычынай смерці стала вострая пнеўманія. Пра смерць Паўла паведаміў яго сябар Мікалай Куляшэвіч у сваім Facebook.


15304151_1538448912848516_3978020260659520602_o.jpg

Павей Матвееў быў вядомым гродзенскім актывістам, сузаснавальнікам байкерскага клуба «Насарогі», шматгадовым арганізатарам музычнага рок-фестывалю «Хавайся ў бульбу». Ён неаднаразова арганізоўваў дабрачынныя акцыі на карысць дзіцячых дамоў.

23 ліпеня Паўлу мусіла споўніцца 50 год. Развітанне пройдзе 12 ліпеня а 14 гадзіне на гродзенскіх могілках «Аўльс».

Рэдакцыя budzma.org выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Паўла Матвеева.