У дзень юбілею сябры журы падвялі вынікі Літаратурнага конкурса «Экслібрыс» імя Ніла Гілевіча, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Сёлетняй пераможцай стала паэтка Яніна Равяка (2001 г. н.). Шчыра віншуем!
У 2021 годзе на конкурс «Экслібрыс» прымаліся літаратурныя працы ва ўсіх жанрах, у якіх працаваў Ніл Гілевіч: вершы, паэмы, пераклады, эсэ. Да ўдзелу ў конкурсе запрашалася творчая моладзь ва ўзросце да 35 гадоў.