Выбралі лепшы мышамабіль! PartyZona абʼяўляе пераможцаў конкурсу

30.07.2021

Сябры, па незалежных ад нас прычынах мы не змаглі своечасова абʼявіць пераможцаў конкурсу на самую лепшую выяву мышамабіля ў межах праекта PartyZona. Прыносім свае самыя шчырыя выбачэнні і, хаця і са спазненнем, віншуем пераможцаў.


Аўтарка кнігі «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганна Янкута і ілюстратарка Лілія Давыдоўская абралі тры малюнкі:

1) Пераможца ў малодшай групе — Аліна Батура, 6 год, Менск 

Малодшая.jpg
Пераможца ў малодшай групе

2) Пераможца ў старэйшай групе — Антон Гуцол, 13 год, Барысаў 

Старэйшая.jpg
Пераможца ў старэйшай групе

3) Гран-пры — Марта Цюрына, 10 год, Гродна

Гран-пры.jpg
Гран-пры

Віншуем пераможцаў! Зычым новых перамог і поспехаў у любой справе! І шчыра дзякуем усім, хто ўзяў удзел у конкурсе! Вас таксама чакаюць невялічкія прызы!

Не забывайце падпісвацца на канал PartyZona!