• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.05.2022 | Грамадства Кіно

Вызначаны пераможцы прэміі беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас»

Першая прэмія беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас» гатовая назваць пераможцаў.


95.jpg


За паўгады працы аргкамітэт звязаўся з больш чым 150 рэжысёрамі беларускага паходжання, што працуюць як у краіне, так і за яе межамі, і атрымаў да разгляду 88 фільмаў, знятых у 2019 і 2020 гадах. Такі перыяд быў абраны, каб падтрымаць кіно, якое не атрымала належнай увагі на мясцовых пляцоўках з эпідэміалагічных і палітычных прычынаў. 

На працягу двух месяцаў журы глядзела і ацэньвала дасланыя працы. У яго склад увайшлі чатыры чальца аргкамітэту і чатырнаццаць экспертаў з дзяржаўных і прыватных устаноў — журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, арт-менеджэры, кінаблогеры, даследчыкі кіно і выкладчыкі. Ірэна Кацяловіч, Дар’я Амяльковіч, Максім Карпіцкі, Тарас Тарналіцкі, Ульяна Будзік, Антон Каляга, Галіна Шур, Вольга Раманава, Ліна Мядзьведзева, Юрый Кастузік, Максім Жбанкоў, Ігар Сукманаў, Ірына Дзям’янава, Андрэй Расінскі. На жаль, мы не можам назваць імя кожнага з сябраў журы, таму яшчэ чатыры імені застаюцца ананімнымі.

Пераможцы вызначаліся падлікам агульнай сумы балаў ад кожнага эксперта (сябра журы мог паставіць адзнаку ад 1 да 5, а ў прафесійных намінацыях прапаноўваў кандыдатаў). Адзначым, што ў перважнай большасці катэгорый журы было адзінадушным.

Такім чынам пераможцамі прэміі «Чырвоны верас» сталі:

Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм — «II» («Два»), рэж. Улада Сянькова

96.jpg

Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм — «Возера радасці», рэж. Аляксей Палуян

Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм — «Чыстае мастацтва», рэж. Максім Швед

Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм — «Тата», рэж. Марыя Якімовіч

97.jpg

Найлепшы анімацыйны фільм — «Царства зорак», рэж. Іван Гапіенка

Найлепшы рэжысёр — Максім Швед

Найлепшы акцёр — Мікалай Бандарэнка, фільм «Дэзерцір» (рэж. Саша Сцельчанка)

Найлепшая актрыса — Анастасія Пляц, фільм «Возера радасці» (рэж. Аляксей Палуян)

Найлепшая праца аператара — Арцем Лобач, фільм «Шлях дадому»

Найлепшы сцэнар — Любоў Зямцова, фільм «Месца кахання»

98.jpg

Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка — мінскія ЖЭСы, фільм «Чыстае мастацтва» (рэж. Максім Швед)

Найлепшая музыка ў фільме — Уладзімір Сівіцкі і Іван Кірчук, фільм «Код продкаў» (рэж. Уладзімір Луцкі)

Адкрыццё года — рэжысерка Марыя Якімовіч

паводле прэс-рэлізу


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM