• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.09.2011 | Музыка Тузін. Перазагрузка - 2

“Перазагрузка–2”: “Мумий Тролль”, “Воплі Відоплясова” і іншыя зоркі заспявалі па-беларуску

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. Гэта лагічны працяг паспяховага праекту, распачатага два гады таму, які ў гэтым годзе перарос межы Беларусі і стаў міжнародным.

У “Перазагрузцы-2” дванаццаць суперхітоў набылі новы, нечаканы сацыяльны кантэкст. Матэрыялы праекту раскрыюць таямніцы таго, хто з музыкаў сутыкаўся з мафіяй па-беларуску і ці магчыма яе спыніць, першае каханне каго з заслужаных артыстаў Расіі адбылося ў Мінску, і хто ўпершыню за 30 год кар’еры заспяваў на беларускай мове.

“Поспех першага праекту “Тузін. Перазагрузка” засведчыў, што мы задумалі цікавы творчы эксперымент. Таму было вырашана пайсці далей – за межы краіны, прапанаваўшы паўдзельнічаць у другой частцы сусветным зоркам, так ці інакш звязаным з нашай краінай. Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- хіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыццё песням выканаўцаў з Бельгіі, Швецыі, Нямеччыны, Расіі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы свет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі не знікне”, – кажа аўтар ідэі праекту,  рэдактар інтэрнэт-партала “Тузін Гітоў” Сяргей Будкін.

Кожны з артыстаў сам вызначаў, які са сваіх хітоў выканае на беларускай мове. На наступным этапе да праекту далучыліся вядучыя беларускія перакладчыкі, якія пераасэнсоўвалі твор на беларускі лад. Такім чынам, у студыі зоркі працавалі ўжо з “новым-старым” тэкстам. Некаторыя былі настолькі задаволеныя вынікам, як, напрыклад, “Мумий Тролль”, што не стрымаліся ды выканалі яго ў жывую.

Каардынатар культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская адзначае: ““Перазагрузка-2” – гэта своеасаблівае прысвячэнне беларускай мове і культуры ад зорак шоў-бізу. Асабліва прыемна тое, што артысты – удзельнікі праекта – паставіліся да нашай ідэі вельмі спрыяльна. Песні з першай часткі праекту дагэтуль у ратацыі на ФМ-станцыях і мы ўпэўнены – зусім хутка беларускіх хітоў у эфіры стане яшчэ больш. Чакайце песень, яны лепшы доказ таму, што беларускае – значыць моднае і класнае!”

Штодня з 8 верасня на сайтах “Тузін Гітоў” (www.tuzin.fm) і “Будзьма беларусамі” (www.budzma.org) будзе адбывацца гарачая прэм’ера ўдзельніка праекту “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”.

Кожны дзень – новы хіт! Кожны дзень – новая зорка!

Разам з творам – гісторыя стварэння і каментары аўтараў! Музыкі кажуць пра свае адчуванні, пра тое, як ім спявалася па-беларуску, і пра тое, як гучаць вядомыя песні “са знакам якасці”. Ці не занадта круты тэмп на верасень? Магчыма, але ж не круцейшы за дыназаўраў року і эстрады, якія ўзялі удзел у праекце. Збірай ураджай хітоў разам з намі ў верасні – 2011!. Першым сваю беларускую песню прадстаўляе гурт “Воплі Відоплясова”.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» пачынае конкурс на падтрымку адукацыйных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэхналогіі

Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў

Напэўна вы чулі, што пошта на Mail.ru больш не крута, пакідаць свае дадзеныя на Tilda не заўсёды бяспечна, а частка...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Урачыстае адкрыццё акцыі «Культурная сталіца Беларусі» адбудзецца ў Слуцку 24 лютага. Увасабленнем культурнага...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Сьвятлана Бень: «Страшнае па-сапраўднаму адчуваецца толькі на асабістым досьведзе»

Стваральніца гурту «Серебряная свадьба», акторка, тэатральная рэжысэрка, паэтка, сьпявачка і аўтарка песень Сьвятлана...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі
    Грамадства «Музыка»
    Сьвятлана Бень: «Страшнае па-сапраўднаму адчуваецца толькі на асабістым досьведзе»
    Грамадства
    Хто жыве ўнутры каменя? Самыя цікавыя валуны каля Мінска
    Грамадства «Музыка»
    «Вальс 1863», прысвечаны паўстанню Каліноўскага
    «Музыка»
    Гурт «Закон гука» прэзентуе новы альбом «Elemienty»
    Культура Грамадства Тэатр
    Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава
    Грамадства
    Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда
    Грамадства
    Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
    Гісторыя Асоба
    Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    Гісторыя Асоба
    Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    Грамадства «Трызуб і Пагоня»
    Князі, шлятха, казацая старшына... Куды падзеліся нашы эліты? Распавядаем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»
    «Музыка»
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип