• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.05.2023 | Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго, магчыма, самай балючай для сённяшніх беларусаў кнізе «Ператрус у музеі».


Новую кнігу Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музэі» можна купіць у фармаце электроннай кнігі на Google Play у раздзеле «Кнігі».


У новым відэа даведаемся:

— што значыць назва кнігі «Ператрус у музеі»;
— як аўтар паказвае сябе і сваю жонку ў адным з апавяданняў;
— чаму кніга не з’яўляецца плоскай публіцыстыкай;
— якія паралелі ў кнізе Альгерда Бахарэвіча з творчасцю Алеся Адамовіча і іншых вядомых літаратараў;
— якія персанажы твора маюць сучасных прататыпаў;
— як у кнізе «Ператрус у музеі» апісана гульня дзетак у АМАП і людзей;
— як аўтар вярнуўся да паэзіі;
— як выглядаюць менскія пратэсты ў кнізе Бахарэвіча «Вершы».

Некалькі думак з відэа:

Сярод персанажаў кнігі ёсць тыя, што маюць пазнавальных прататыпаў. І, магчыма, гэтыя прататыпы смяротна абразяцца на аўтара. Ёсць сярод персанажаў адыёзны прапагандыст з пазнавальным прозвішчам Макраштаннік, што заходзіць у секс-шоп і зацікаўліваецца дзіўнаватай цацкай — ружовым гумовым Гімлерам з выкінутым угору нацысцкім жэстам. Ёсць здавалася б добрая пісьменніца з бясспрэчнымі заслугамі перад беларускай культурай, але супрацоўніцтва з сістэмай заганяе яе ў сітуацыю быкаўскага Рыбака, прымушаючы зрабіць выбар.

Што гэта: «Ператрус у музеі»? Гэта помста культуры, якая зрабілася зброяй бяссільных, і нават тупыя ворагі пабачылі яе значнасць і вырашылі яе зачысціць? Або знаёмая нам па Оруэлу, спроба змяніць мінулае? Памятайце, як у «1984» у міністэрстве праўды выразалі з газет нязручнае мінулае і знішчалі яго ў адпаведнай трубе, перапісваючы нанова. Ёсць у гэтым і элемент самахарактарыстыкі — вобраз няўрымслівага аўтара, які раз за разам робіць сваё выказванне некамфортным, здымае музейны пыл з культуры, з таго, што спрабуе ператварыцца ў штампы, у змярцвелыя словы, спробай зноў зрабіць гэтыя словы, гэтую культуру актуальнай нават коштам болю, якім баліць аўтару і якім баліць чытачам. Тэза, сфармуляваная Бахарэвічам яшчэ ў прадмове — змяніць гісторыю, павярнуць час немагчыма. Можна адрэзаць стрэлкі ў гадзінніка, але немагчыма спыніць час. Помста будзе балючай. На жаль, акрамя тых, хто заслугоўвае гэтай справядлівай адплаты, пацярпяць і цярпяць зараз вялікая колькасць нявінных людзей.

Бахарэвіч — аўтар, чые кнігі затрымліваліся на мяжы беларускай мытняй, канфіскоўваліся больш чым на год на прадмет экстрэмізму, аўтар, чые тэксты паводле «экспертаў рэжыму» распальваюць, заклікаюць. Можа так яно і ёсць. Аўтар распальвае, заклікае нас быць людзьмі, быць грамадзянамі, несці адказнасць за свой час, за сваю краіну, за тыя катастрофы, што адбываюцца побач з намі, а часам і з нашым удзелам.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип