Выйшаў першы нумар літаратурна-мастацкага альманаху «Апостраф»

У першым нумары выдання маем аповесць Пашкевіча, вершы Кудасавай, ліставанне Быкава — і гэта добры аванс для ўсіх аматараў прыгожага пісьменства, піша kamunikat.org. 


«Apostraf»

«Апостраф» прапаноўвае чытачу шэраг вартых рэчаў:

  • аповесць Алеся Пашкевіча «Цясляр волі», прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна;
  • прозу Уладзіміра Сцяпана, Іны Снарскай, Валера Гапеева, Алены Вешторт, Алега Дашкевіча;
  • паэзію Насты Кудасавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Дуброўскага, Аксаны Данільчык, фрэскі Барыса Пятровіча;
  • пераклады Артура Бартэльса ад Віктара Гардзея, Фёдара Цютчава ад Міколы Гіля, Міхаіла Шлейхера ад Змітра Вішнёва;
  • ліставанне Васіля Быкава з сястрой Валянцінай;
  • словы Адама Глобуса пра мастака Сяргея Каткова;
  • эсэ Васіля Аўраменкі пра Уладзіміра Караткевіча...

І шмат іншых цікавостак.

Набыць «Апостраф» можна ў анлайн-кнігарні «Камуніката».