“Песні філаматаў і філарэтаў” на Вілейшчыне

Выступ капэлы Алеся Уладзіміравіча Лася, знакамітага фалькларыста, навукоўца, майстара музычных інструментаў, у межах адукацыйна праэкта “Песні філаматаў і філарэтаў”, на Вілейшчыне, багатай на народныя трацыцыі, перарос у творчую  лабараторыю народнага мастацтва. У залі сабраліся вучні, былыя настаўнікі, якія збіралі, захоўвалі фальклор.

1Аздабляў залю прыгожы стэнд, прысвечаны славутаму харэографу, танцоўшчыку, балетмайстру Янку Хворасту, першым месцам працы якога была гімназія імя Генрыха Сенкевіча, дзе ён – філосаф, выпускнік Вілейскай гімназіі, універсітэту – выкладаў спачатку польскую і лацінскія мовы. Пасля ўз’яднання Беларусі ў 39 годзе ён з вялікім натхненнем выкладаў беларускую мову не толькі вучням сярэдняй школы, але і на вячэрніх курсах настаўнікам пачатковых класаў са ўсёй Вілейшчыны. Ён арганізоўваў танцавальныя кружкі, выступаў. Янка Хвораст нарадзіўся ў в. Кацёлкі, што на Пружаншчыне і маці Захвея Хвораст натхніла яго, Янку, і яго дваюроднага брата Рыгора Шырму на распаўсюджванне глыбокай песенна-танцавальнай традыцыі Беларусі.

Шмат цудоўнай музыкі граў Алесь Уладзіміравіч на розных інструментах – цымбалах, скрыпцы, дудзе, баяне, гармошцы, і Алеся Сівохіна – на гітары і кантрабасе, што так натхніла залю, якая ўзнёсла спявала не толькі песні філаматаў, але і затанчыла. Былая харэограф Зінаіда Васілеўна Крупская дала майстар-клас па народных танцах Вілейшчыны. Харэографы выканалі Вілейскі і Смаргоньскі вальс, мужыцкі вальс, Завілейскую і Смаргоньскую полькі, кракавяк шляхетны, абэрак са Шчучына, танец драбуты.

1aМоладзі, якая сядзела ў залі, было цікава даведаца, што на заручаны, каб удалося вяселле, запрашалі дудара і маладая, і  малады. Дудары сустракаліся на выгане. Дудар з боку маладой граў для маладога, а дудар з боку маладога – для маладой дзяўчыны.

Знакаміты фалькларыст Алесь Уладзіміравіч быў знаёмы, яму давялося вучыцца, супрацоўнічаць  з выбітнымі майстрамі як цымбаліст Барыс Дробыш, дудар Пархімовіч. Распавядая пра нашых выбітных майстроў, спадар Алесь  заклікаў збіраць фальклор, таму што, па словах спадара Алеся, “… народныя музыкі стварылі высокі нацыянальны стыль. А дух музыкі  нацыянальнага ўзроўня абнаўляе нашы душы, сэрцы, гэта крыніцы, гэта тое, што дае нам паветра, адчуванне ўтульнасці на сваёй зямлі.”

Усе ахвотныя могуць прачытаць артыкулы аб Янке Хворасце, аўтар Марына Маркаўна Чайка, навуковы супрацоўнік бібліятэкі Акадэміі Навук.

 

4

8

10

12

14

15

SDC18263-2

3