17 снежня 2011 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы МГА “Гісторыка” адбудуцца два канцэрты-лекцыі ў межах музычна-гістарычнага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”: у 10.30 — у музеі Крупаўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (Лідскі раён, в. Крупава, вул. Школьная, 1), у 13.00 — у філіяле Лідскага гістарычна-мастацкага музея (Ліда, вул. Замкавая, 7). Выступы будуць прысвечаныя найперш памяці славутага навукоўца, нацыянальнага героя Чылі, філамата Ігната Дамейкі, які некалькі гадоў па заканчэнні Віленскага ўніверсітэта гаспадарыў у маёнтку Заполле на Лідчыне.
У праграме імпрэзаў:
– песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
– жывыя галасы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана, І. Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі.
Шчыра запрашаем!
Дадатковая інфармацыя пра праект: https://vkontakte.ru/club14600502