• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.05.2022 | Культура Грамадства Музыка

Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі

Аляксандр Кулінковіч быў вядомы ў першую чаргу сваёй рускамоўнай творчасцю, але ў творчай скарбонцы выканаўцы было багата і беларускамоўных песень, піша «Новы Час». Да дня народзінаў легенды беларускай музычнай сцэны склалі адмысловую падборку песень. Прыемнага праслухоўвання!


42.jpg

Крамбамбуля — Марскі чалавек

Маё знаёмства з творчасцю Аляксандра Кулінковіча адбылося праз песню «Марскі чалавек», якую ён выканаў на альбоме «Каралі раёну» (2003). Тады галасы Лявона Вольскага і Сяргея Міхалка мне былі ўжо знаёмыя, голас жа Аляксандра Кулінковіча пачуў упершыню. Не ведаю, што ўразіла больш: тэкст песні на словы Міхала Анемпадыстава альбо незвычайнае вымаўленне Аляксандра Кулінковіча. Напэўна, спалучэнне гэтых двух феноменаў. Далейшае ўспрыняцце Аляксандра Кулінковіча было праз радкі гэтай песні:

Хадзіў ён хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора ня бачыў — гарэла душа,
І ромам душыў ён душэўны пажар.


Neuro Dubel — Гузік

На вуліцах Гомелю беларускія песні можна было пачуць зрэдку, але час ад часу яны гучалі. У асноўным гэта былі вядомыя творы Вольскага і Міхалка. А яшчэ ­­­песня «Гузік» — збольшага вулічных выканаўцаў прывабліваў яе прыпеў, які дазваляў далучыцца да спеваў нават не абазнанаму ў творчасці «Neuro Dubel» мінаку. У гэтым, як мне здаецца, ёсць феномен і вялікая каштоўнасць беларускамоўнай творчасці Аляксандра Кулінковіча. Па жыцці ён быў рускамоўным чалавекам, і песні на беларускай мове ён ствараў такімі, каб мог падпяваць рускамоўны. Беларуская мова ў выкананні таго ж Зміцера Вайцюшкевіча вельмі літаратурная, мілагучная, як па падручніку. Кулінковіч жа адаптаваў мову пад сябе, і гучала яна вельмі шчыра.

Neuro Dubel — Жыццё

У гурта «Neuro Dubel» быў адзін цалкам беларускамоўны альбом «Tanki», у які і ўвайшла песня «Жыццё». Для мяне сімвалічна, што песню пра сваё «жыццё» Аляксандр Кулінковіч вырашыў выканаць менавіта па-беларуску. Нягледзячы на перавагу рускамоўных песень, для мяне яго рускамоўная творчасць нашмат больш беларуская, чым у некаторых выканаўцаў беларускамоўная. Праз свае песні ў Аляксандра Кулінковіча атрымалася перадаць светапогляд беларуса, што часам важней за мову, якую ён для гэта выкарыстаў.


Neuro Dubel — Свабода


Песня «Свабода» — гэта беларускамоўная версія песні «Kocham wolność» польскага гурта «Chłopcy z Placu Broni». Песня ў выкананні «Neuro Dubel» пабачыла свет у другой палове 2000-х, калі шматлікія беларускія музыкі сутыкнуліся з забаронай канцэртаў, у тым ліку і гурт Аляксандра Кулінковіча. Пэўна, гэту песню можна назваць адным з гімнаў таго часу. У 2020 годзе песню пераспяваў Зміцер Вайцюшкевіч.

Neuro Dubel — Папараць-кветка


У 2000-х вядомы прамоўтар беларускай культуры Алесь Суша хацеў зрабіць праект на словы Уладзіміра Караткевіча. Аляксандр Кулінковіч адмыслова для гэтага праекта запісаў песню «Папараць-кветка», але праект так і не пабачыў свет. Тым не менш слухачы атрымалі арыгінальнае прачытанне верша Караткевіча, бо хто яшчэ, апроч Кулінковіча, так прачытае?


Neuro Dubel — Трываю

Часам здаецца, што Аляксандр Кулінковіч знаходзіў словы, якія яму неяк адгукаліся, а потым рабіў пад іх песні. Напрыклад, «Гузік», «Паліто», «Згубіўся». Словы, зразумелыя кожнаму беларусу. Да такіх песень я бы аднёс і «Трываю». Дзе-нідзе гэта можа падацца гульнёй словаў, але за ўсім гэтым можна разглядзець глыбокае разуменне свайго народу, яго светаўспрыманне.

Я зрабiў сваю свабоду
Не крывею i не потам
Любы стаў свайму народу
Людзi клiчуць iдыётам

Neuro Dubel — Камсамольскі білет


Песня «Камсомольскі білет» на словы Аркадзя Куляшова па стылістыцы нагадвае творчасць піцерскага гурта «Н.О.М.». Узяць класічны твор савецкай літаратуры і даць яму сучаснае прачытанне. Кагосьці, безумоўна, такія рэчы будуць адштурхоўваць, але я, напрыклад, праз такія песні адкрываю для сябе некаторыя савецкія творы, якія ў арыгінале ніколі не чуў.

Neuro Dubel — У.Е.

Ёсць песні, якія не губляць сваёй актуальнасці ў часе, да такіх песень належыць твор «У.Е.». Песня-адказ на вечныя пытанні да творчых асоб:

Запыталі дзюбеля, чаму я на «ля»?
То не наша танальнасць, не наша мянтальнасць,
Не нашыя грошы, не нашыя флагі.
Беларуская хвароба — адзіная смага.

Марцін Мельнікаў, фота Дзмітрыя Дзмітрыева, «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM