• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.01.2023 | Грамадства Кіно

У Беларусі ўзаконілі пірацкі кантэнт з «недружалюбных» краін

У Беларусі дазволілі выкарыстоўваць кантэнт без згоды праваўладальнікаў з «недружалюбных» краін. Гэта вынікае з апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь закона «аб абмежаванні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці». Праўда, плаціць за выкарыстанне кантэнту усё адно давядзецца. Разбіраемся, які менавіта гэта кантэнт, што за краіны патрапілі ў спіс і каму пойдзе аплата.


VNfXetW6_lLZaZWZV8Kwsg.jpeg

Што можна «піраціць» не парушаючы закон?

Простымі словамі, зараз можна паказваць пірацкія фільмы і тэлешоў нават у кінатэатрах ці на тэлебачанні, а яшчэ карыстацца праграмным забяспячэннем і музычнымі творамі, што належаць пэўным праваўладальнікам, цалкам легальна. Закон прыняты і ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля публікацыі і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2024 года.

Зроблена гэта «у мэтах забеспячэння функцыянавання інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, стварэння ўмоў для лічбавага развіцця і павышэння ўзроўню інфармацыйнай бяспекі, развіцця інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства, забеспячэння доступу да дасягненняў сусветнай культуры і падзей сучаснага жыцця».

Згодна заканадаўству, за выкарыстанне чужой інтэлектуальнай уласнасці неабходна выплаціць грашовае ўзнагароджанне. Яно будзе залічваецца на рахункі патэнтнага ведамства на тэрыторыі Беларусі, і калі праваўладальнік не заявіць пра выплату на працягу трох гадоў, сплочанае ўзнагароджванне пералічваецца ў бюджэт. Патэнтны орган можа выкарыстоўваць 20% сумы на свае аперацыйныя патрэбы.

Што гэта за «недружалюбныя краіны»?

Прыняты закон дазваляе выкарыстоўваць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці праваўладальнікаў з замежных дзяржаў, якія «здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб».

Вось гэтыя краіны: Аўстралія, Албанія, Еўрасаюз (усе краіны-сябры), Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Новая Зеландыя, Паўночная Македонія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, ЗША, Чарнагорыя, Швейцарыя.

У пастанове тлумачыцца, што дакумент прыняты для «забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў».

Спіс «недружалюбных» краін будуць выкарыстоўваць і пры працы з іншымі пастановамі.

АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип