Грошы ад іх продажу пойдуць праваабарончай арганізацыі «Маскоўская Хельсінкская група». «Упэўнены, сябры журы, якія калісьці адзначылі маю працу, сёння (быць можа, і не ўсе адкрыта) абавязкова падтрымаюць мяне — падтрымайце, калі ласка, і вы!» — напісаў аўтар на сваёй старонцы ў Facebook.
У Расіі Саша Філіпенка атрымаў пяць значных узнагарод: Прэмію «Ясная Паляна», «Рускую Прэмію», прэміі часопісаў «Знамя», «Сноб» і «Сабака».
«Усе гэтыя прызы я заўсёды расцэньваў як авансы, усімі гэтымі Прэміямі даражыў, а таму сёння надзвычай рады і ганаруся, што магу выставіць статуэткі на дабрачынны аўкцыён, усе грошы ад якога пойдуць у дапамогу людзям, якія адкрыта выступаюць супраць вайны. Магчыма, кнігі не могуць спыніць кровапраліцце, але іх рэха часам можа камусьці дапамагчы», — напісаў Саша Філіпенка.
Таксама ён адзначыў, што самую першую сваю ўзнагароду — дыплом беларускага ПЭН-цэнтра — пакуль не збіраецца аддаваць. «Але калі вы раптам хочаце займець яго, а ўсе грошы перавесці ў дапамогу беларускім палітвязням — я саступлю», — дадае пісьменнік.
Паўдзельнічаць у аўкцыёне можна 26 верасня з 18.00 да 23.59.
«Выручение наград» — дабрачынны аўкцыён, у рамках якога вядомыя людзі аддаюць свае ўзнагароды — статуэткі, дыпломы і медалі, — каб атрыманыя за іх грошы пайшлі тым людзям, якія пацярпелі праз абвінавачванне ў распаўсюджванні «фэйкаў» і «дыскрэдытацыі арміі».