Пісьменніца Ганна Златкоўская і Віртуальны амерыканскі цэнтр запускаюць «Напісальніцкі практыкум»

На курс запрашаюць беларусаў і беларусак, якія хацелі б навучыцца пісаць літаратурныя тэксты. Заняткі будуць праходзіць анлайн, паведамляе канал sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі.


photo_2022-09-29_11-36-42.jpg

Тэмы заняткаў: 

✔️ стварэнне вобраза героя,
✔️ асноўныя памылкі сумных тэкстаў,
✔️ як пісаць смешна,
✔️ як напісаць рэзанансны тэкст,
✔️ сакрэты пісьменніцкага майстэрства.

Старты набораў:

19 кастрычніка 2022,

9 студзеня 2023,

13 сакавіка 2023.

Праграма бясплатная, але колькасць месцаў абмежаваная — 5 чалавек у кожным наборы. Адбірацца будуць самыя заматываваныя ўдзельнікі/-цы.

Абавязковая ўмова практыкума — выкананне хатніх заданняў.

Бліжэйшы дэдлайн: 5 кастрычніка. 

Запоўніць анкету

«У жніўні мы займаліся ўжо з цудоўнай групай, гэта было вельмі крута. Водгукі ад удзельнікаў такія, што хочацца лятаць. Для мяне важна, што кожны ўдзельнік атрымаў вялікае задавальненне ад працэсу навучання, мы ўсе вельмі пасябравалі, ну а тэксты атрымаліся проста бамбічныя. Карацей, гэта займальная прыгода — нашае навучанне. У такі цяжкі час — цудоўная магчымасць пабыць сярод сваіх людзей, якія любяць пісаць і ствараць», напісала Ганна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.