На ютуб-канале «Будзьма» з’явіўся плэй-ліст з аўдыёказкамі пра Пэтсана і Фіндуса

Сабралі 9 гісторый пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса ў адзін плэйліст, каб вам зручней было слухаць на роднай мове знакамітыя на ўвесь свет шведскія казкі.


photo_2021-12-22_17-23-46.jpg

Слухайце па спасылцы.

На беларускую мову гісторыі агучылі цудоўныя акторы Павел Харланчук і Ганна Хітрык. Музыку для аўдыказак таксама напісала Ганна Хітрык.

Упэўнены, задавальненне ад праслухоўвання атрымаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.

Кнігі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра Пэтсана і Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету.