• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.06.2022 | Грамадства Адукацыя Гісторыя

Як рыхтавалі спецыялістаў у Полацкай езуіцкай акадэміі. З гісторыі найстарэйшай ВНУ Беларусі

210 гадоў таму, 10 чэрвеня 1812 г., адбылося ўрачыстае адкрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі, піша nlb.by.


67.jpg

«Во уважение представляемого Нам желания Белорусского дворянства и пользы для наук от соревнований между несколькими училищами равной степени, признали Мы за полезное возвести Полоцкую иезуитскую коллегию на степень Академии с присвоением ей преимуществ, дарованных университетом», — гэтыя словы з указа імператара Аляксандра I ад 12 студзеня 1812 г. сведчылі аб стварэнні першай вышэйшай навучальнай установы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Полацкая езуіцкая акадэмія была створана ў выніку рэфармавання Полацкага езуіцкага калегіума, які заснаваў у 1580 г. П. Скарга. З гэтага моманту працэс падрыхтоўкі спецыялістаў, якія маюць веды ў розных галінах як прыродазнаўчых, так і гуманітарных навук, атрымаў новы імпульс для далейшага ўдасканалення і развіцця. Акадэмія надзялялася правамі галаўнога ўніверсітэта, ёй падпарадкоўваліся ўсе езуіцкія калегіі і школы ў Расійскай імперыі: Полацку, Пецярбургу, Віцебску, Оршы, Магілёве, Мсціславе, Чачэрску, Клімавічах, Рызе, Астрахані, Адэсе, Саратаве.

68.jpg

Кіраўніцтва акадэміяй ажыццяўлялася генералам ордэна езуітаў і рэктарам. Навучальны працэс кантраляваўся Міністэрствам асветы Расійскай імперыі. Пасля адкрыцця акадэміі яе ўзначаліў генерал ордэна езуітаў Т. Бжазоўскі. Першым рэктарам стаў А. Люстыг, з 1814 па 1817 г. кіруючыя функцыі выконваў А. Ландэс, з 1817 па 1820 г. — Р. Бжазоўскі. Сярод 39 выкладчыкаў акадэміі разам з запрошанымі вучонымі з Італіі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і Польшчы былі ўраджэнцы беларускіх зямель: І. Цытовіч, В. Бучынскі, М. Гаўрылевіч, І. Залескі і інш.

З-за падзей Айчыннай вайны 1812 г. заняткі пачаліся толькі ў сакавіку 1813 г. і вяліся на трох факультэтах: тэалагічным, філасофскім і вольных навук, старажытных і сучасных моў. У 1815 г. была праведзена рэарганізацыя навучальнага працэсу, у выніку якой у акадэміі засталіся факультэт тэалогіі і факультэт філасофіі і моў. Фармальна навучанне было пазаканфесійным, нерэлігійным і бясплатным. Маламаёмасным навучэнцам давалі жыллё ў інтэрнаце.

Выпускнікі атрымлівалі чын 14-га класа і маглі паступаць на дзяржаўную службу. Акадэмія мела права прысуджаць ступені магістра свабодных мастацтваў і філасофіі, доктара багаслоўя, грамадзянскага і кананічнага права. Сярод вывучаемых прадметаў былі мовы (руская, французская, італьянская, польская, лацінская, грэцкая, сірыйская, іўрыт) і літаратура на гэтых мовах, а таксама логіка, метафізіка, дыялектыка, этыка, палітычная эканомія, геаметрыя, трыганаметрыя, фізіка, хімія, матэматыка, астраномія, архітэктура, батаніка, заалогія. Працавалі кабінеты натуральнай гісторыі, хімічныя, фізічныя, мінералагічныя, заалагічныя; тут была мастацкая галерэя і калекцыя архітэктурных мадэляў.

Пры акадэміі дзейнічала друкарня, адна з найбольш буйных з тых, што існавалі ў той час на тэрыторыі Беларусі. Выдаваліся падручнікі і слоўнікі, творы мастацкай літаратуры, навуковыя трактаты, календары, зборнікі. Большасць з іх друкавалася на латыні. Акрамя таго, выдаваўся друкаваны орган акадэміі — «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік»). Ён стаў першым у Беларусі ілюстраваным літаратурна-навуковым часопісам. Яго заснавальнікам быў выкладчык акадэміі, доктар тэалогіі, прафесар філасофіі В. Бучынскі, галоўным рэдактарам — доктар філасофіі, прафесар фізікі Ю. Цытовіч.

69.jpg

Акадэмія мела багатую бібліятэку, у якой да 1820 г. налічвалася каля 50 тыс. экзэмпляраў. Праца бібліятэкі па сваёй арганізацыі адпавядала ўяўленням таго часу аб парадку размяшчэння кніг, іх захоўванні і выкарыстанні. Славутасцю акадэміі стаў музей, дзе змяшчаліся калекцыі зброі, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гравюр, жывапісных палотнаў, а таксама геалагічныя і заалагічныя экспанаты, розныя механізмы і прыборы.

70.jpg

Парадак залічэння быў вызначаны Статутам акадэміі. Студэнтам мог стаць «юноша примерного поведения, имеющий необходимый запас знаний», яго асноўны абавязак — добра вучыцца і пастаянна ўдасканальваць свой характар, каб «принести отечеству пользу, родственникам — отраду, а академии — честь». За гады дзейнасці Полацкай езуіцкай акадэміі было падрыхтавана шмат высокаадукаваных спецыялістаў. Агульная колькасць студэнтаў за перыяд яе існавання склала 700 чалавек.

71.jpg

Сярод выпускнікоў — шэраг выдатных дзеячаў навукі і культуры: гісторык, этнограф, археолаг К. Тышкевіч, пісьменнік Я. Баршчэўскі, матэматык, філосаф, астраном Я. Накціяновіч, філосаф, псіхолаг, педагог А. Доўгірд, мастак В. Ваньковіч і інш. Акадэмію скончылі праваслаўны епіскап Мінскі і Бабруйскі Антоній (Зубко), які адкрыў у 1827 г. семінарыю ў Жыровічах; архіепіскап Полацкі і Віцебскі Васіль (Лужынскі); аўтар сачынення па гісторыі езуітаў у Беларусі Дж. Браўн; ураджэнец Оршы, заснавальнік каталіцкай школьнай сістэмы ў ЗША Ф. Дзеружынскі і інш.

Полацкая езуіцкая акадэмія праіснавала восем гадоў. 13 сакавіка 1820 г. яна была зачынена ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Расійскай імперыі. Некаторыя навучэнцы былі пераведзены ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Згодна з загадам імператара Мікалая I фонд бібліятэкі быў размеркаваны паміж Полацкім кадэцкім корпусам, Імператарскай публічнай бібліятэкай, беларускімі гімназіямі, універсітэцкімі бібліятэкамі Санкт-Пецярбурга і Масквы. У карпусах акадэміі размясцілася Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча.

nlb.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Гісторыя

У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лагеру Заксэнхаўзен. Мужчыну засудзілі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Гісторыя
    У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін
    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM