Польшча і Партугалія не знайшлі грошай на «Еўрабачанне-2013»

27.11.2012 Музыка

Польшча і Партугалія не будуць прымаць удзел у музычным конкурсе “Еўрабачанне-2013” па фінансавых прычынах. Гэтыя краіны вымушаны праводзіць палітыку жорсткай бюджэтнай эканоміі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Партугалія перажывае вельмі цяжкі фінансавы крызіс і таму прытрымліваецца жорсткай эканоміі для таго, каб знізіць дэфіцыт бюджэту, як таго патрабуе Еўрасаюз. Польшча ж вырашыла ўстрымацца ад падрыхтоўкі свайго ўдзельніка пасля вялікіх затрат на падрыхтоўку да чэмпіянату па футболу Еўра-2012.

Партугалія і Польшча ні разу не перамагалі на Еўрабачанні. Лепшым вынікам для Лісабона стала шостае месца ў 1996 годзе, а Польшча вырвалася на другое месца ў 1994-м.

Еўрабачанне-2013 пройдзе ў Швецыі, якая прымае вакальныя спаборніцтвы пяты раз. Конкурс адбудзецца ў горадзе Мальмё, у якім пражываюць 664 тыс. жыхароў. У 1992 годзе горад ужо прымаў у сябе “Еўрабачанне”.

Швецыя атрымала права правесці “Еўрабачанне-2013” дзякуючы перамозе сваёй прадстаўніцы Ларын. У 2012 годзе на конкурсе ў Баку яна атрымала 372 балы за песню “Euphoria”. Другое месца занялі “Буранаўскія бабулі” з Расіі.

БелТА