Пра гэта паведаміў у сваім Facebook прадстаўнік беларускай дыяспары ў Вільні Кірыл Атаманчык.
«Сёння ноч расстраляных паэтаў. Сумная і трагічная дата, але сёння я шчаслівы, бо мы аднавілі помнік забітаму ў 1944 варожай куляй славутаму беларусу — беларускаму драматургу, пісьменніку Францішку Аляхновічу! Мы паспелі зрабіць гэта да Дзядоў. Цяпер, кожны можа прыйсці на віленскія Росы і запаліць зніч у гонар нашага славутага адраджэнца!», — напісаў Атаманчык.