У сталіцы Туркменістана усталявалі помнік беларускаму песняру. Пра адкрыццё помніка паведаміла амбасада Беларусі ў Туркменістане.
Помнік Янку Купалу. Фота: МЗС Беларусі
У рамках святкавання 300-годдзя з дня нараджэння туркменскага паэта і філосафа Махтумкулі Фрагі у перадгор’ях Капетдага быў адкрыты культурна-паркавы комплекс «Махтумкулі Фрагі».
На тэрыторыі комплекса ўсталявалі 60-метровы манумент туркменскаму паэту Махтумкулі Фрагі, а побач паставілі помнікі яшчэ 25 класікам замежнай літаратуры і мастацтва. У ліку іх і беларускі класік Янка Купала.