• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.07.2018 | Замежжа Спорт

Поспехі Ісландыі ў футболе – заслуга моцнай грамадзянскай супольнасці

Аматары футбола і не толькі здзіўляюцца поспехам ісландскіх футбалістаў на міжнароднай арэне. Спецыялісты і журналісты спісалі ўжо не адну тону паперы ў намаганнях вылічыць “формулу поспеху вікінгаў”. Але большасць не бачыць нічога незвычайнага ў метадах падрыхтоўкі ці селекцыі. Ну не кароткае ж лета і працяглая зіма матывуюць ісландскіх спартсменаў!

682405

Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, дастаткова зазірнуць у ісландскія крыніцы інфармацыі. Сакрэтаў ніякіх няма. Як і неверагодных “рэцэптаў”.

Рэч у тым, што сённяшняя зборная Ісландыі па футболе – гэта прадстаўнікі першага “цвярозага пакалення”. А поспехі футбола звязваюцца з дзяржаўнай праграмай па выратаванні маладога пакалення ад алкагалізацыі і наркатызацыі, якую было б немагчыма здзейсніць без актыўнага ўдзелу мясцовых супольнасцяў і НДА.

Гісторыя праблемы

Разам з ростам эканомікі ў мінулым стагоддзі ісландцы трапілі ў алкагольную пастку. У 70-я – 90-я гады моладзь не толькі масава ўжывала алкаголь і наркотыкі, але і не грэбавала крыміналам. На вуліцах буйнейшых гарадоў у начны час далёка не заўжды было бяспечна знаходзіцца.

Сітуацыя стала крытычнай, калі ў 1998-м годзе больш за 40% моладзі ва ўзросце 16 гадоў ужывала алкаголь і наркотыкі. Асобную ролю адыграла адмена забароны на вытворчасць і продаж моцных гатункаў піва (больш за 2,5% алкаголю), якія з 1989 года сталі самымі папулярнымі напоямі сярод моладзі.

c0a0e5f1f3fdfa34f819a797413ae6aa

Грамадзянская супольнасць і антыалкагольная кампанія

Пад ціскам грамадства дзяржава была вымушаная пайсці супраць “алкагольнага лобі” і пачаць шукаць выйсце з “лабірынту залежнасцяў”.

Дзякуючы падтрымцы зацікаўленых НДА, прадстаўнікоў рэгіянальных супольнасцяў і навукоўцаў была распрацаваная праграма.

Яе асноўныя тэзісы зводзіліся да наступнага:

– больш увагі да моладзі,

– кантроль за падлеткамі,

– арганізацыя вольнага часу,

– навуковы падыход падчас збору статыстычных матэрыялаў і распрацоўкі антыалкагольных і антынаркатычных праграмаў.

Адзіная забарона, якая была прадугледжаная праграмай, – падлеткам да 16 гадоў не дазвалялася знаходзіцца на вуліцы без дарослых пасля 22 гадзін.

Групы актыўных і неабыякавых бацькоў, у якія ўваходзяць самыя адказныя сябры мясцовых супольнасцяў, пры падтрымцы дзяржавы кантралююць выкананне праграмы. Усім бацькам прапануюць падпісаць “грамадскую дамову”, дзе прадугледжаныя крокі па працы з уласнымі дзецьмі, а таксама грамадская актыўнасць.

Галоўную ролю ў дэалкагалізацыі выконваюць менавіта супольнасці і НДА. А мясцовыя ўлады толькі размяркоўваюць сродкі і падтрымліваюць іх дзейнасць. Важны момант – каардынацыя маніторынгу і збору інфармацыі, што дазваляе аператыўна рэагаваць на магчымыя недахопы ў працы.

Асаблівая роля надаецца прафілактыцы ўжывання алкаголю і наркотыкаў праз культурніцкія мерапрыемствы, псіхалагічныя трэнінгі і, безумоўна, спорт.

Мясцовыя супольнасці дапамагаюць валанцёрам, якія працуюць з маладым пакаленнем.

Распрацоўшчыкі праграмы мадэрнізуюць яе ў залежнасці ад статыстычных дадзеных.

У выніку Ісландыя сярод паўночных краін робіць вялікія поспехі ў супрацьстаянні алкаголю і наркотыкам.

Нават адсотак падлеткаў, якія ўсяго адзін раз паспрабавалі алкаголь, пастаянна зніжаецца.

Палову часу моладзь праводзіць разам з сям’ёй: дома, на прагулках, спартыўных і культурніцкіх мерапрыемствах.

Такім чынам, бацькі ўдзельнічаюць у станаўленні асобы маладых людзей, а грамадскія арганізацыі і супольнасць уплываюць на фармаванне памкненняў і матывацый цэлых пакаленняў. Станоўчы досвед робіцца прыкладам для пераважнай большасці моладзі.

Па статыстыцы цяпер толькі 12% 16-гадовых ужывалі алкаголь. Іншыя статыстычныя дадзеныя Міністэрства здароўя Ісландыі па праграмах для падлеткаў можна паглядзець тут.

DYtw-q2XUAAJ6Uw.jpg large

Масавасць – галоўны рэцэпт поспехаў ісландскіх футбалістаў

З гульнявых відаў спорту найбольшых поспехаў Ісландыя дабівалася ў гандболе: адгукаецца “дацкае мінулае” краіны. У футболе ісландцы заўжды стаялі на ўзроўні астатніх еўрапейскіх “карлікаў”.

Што ж дапамагло Ісландыі зрабіць такі скачок на міжнароднай футбольнай арэне?

Відавочна, сістэматычная праца з моладдзю, якая была б немагчымая без непасрэднага ўдзелу мясцовых супольнасцяў і НДА.

Спартыўныя спецыялісты адзначаюць, што галоўная інавацыйнасць “ісландскай сістэмы” – ухіл на развіццё менавіта дзіцячых, юнацкіх і моладзевых спаборніцтваў, у шчыльнай кааперацыі з адукацыйнымі ўстановамі, якія падпарадкоўваюцца мясцовым уладам і кантралююцца грамадскай супольнасцю.

7979873

Заўважна, што Ісландыя дабілася поспеху дзякуючы не легіянерам, а ўласным выхаванцам, якія сталі моцным падмуркам пры пабудове нацыянальных зборных. У прэсе адзначаецца, што так званыя “футбольныя акадэміі”, дзе канцэнтруюць маладыя таленты, не выкарыстоўваюцца ў краіне. Зробленая стаўка на “масавасць”. І атрымліваецца, што не “селекцыя”, а шырокі распаўсюд і прапаганда спорту даюць большы плён. Нават у свеце прафесійнага спорту. Які ў тым ліку выконвае важную выхаваўчую і сацыяльную функцыю для развіцця грамадства.

Менавіта кааперацыя грамадскай супольнасці і дзяржавы стала галоўным падмуркам для пабудовы больш здаровага грамадства. А поспехі ў спорце – вынік працы ўсяго грамадства, яго кансалідацыі.

Відэасюжэт BBC пазнаёміць з досведам Ісландыі па працы з моладдзю:

У роліку чыноўнік з усмешкай кажа, што дзякуючы праграме па дэалкагалізацыі Ісландыя перамагла Англію на чэмпіянаце Еўропы па футболе. Але ўсмешка не значыць, што гэта жарт. Тым больш што ўжо ў 35 краінах у той ці іншай ступені спрабуюць распрацоўваць і рэалізоўваць праграмы паводле ісландскай мадэлі.

Аляксей Гайдукевіч, спартыўная ўстанова “Рэгбі Юніян”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип