Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы ў межах міжнароднага праекту «ArtPower Belarus: захаванне грамадзянскай прасторы Беларусі праз культуру і мастацтва».
Скрын-шот з сайта Рэсурснага цэнтра Беларускай рады культуры
Арыентацыйная дата пачатку працы: красавік 2024 года.
Тып кантракту: частковая занятасць (колькасць гадзінаў будзе залежаць ад курсу).
Месца працы: онлайн.
З 1 лютага 2024 года ArtPower Belarus рэалізуе адукацыйны праект, асноўная мэта якога — паглыбіць веды беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці.
ArtPower Belarus шукае дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку — чэрвені 2024 года.
Калі ласка, дашліце заяўку (CV і кароткі суправаджальны ліст пра зацікаўленасць) у электронную пошту: education@byculture.org.
Дэдлайн: 6 сакавіка 2024 года.
Разгляд заявак пачнецца неадкладна і працягнецца да запаўнення вакансіяў.
Толькі кандыдатаў, якія ўвойдуць у кароткі спіс, запросяць на сумоўе.