З беларускіх легендаў пра дрэвы і кветкі склалі кнігі для дзяцей

У выдавецтве «Беларусь» пабачылі свет выданні «Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы» і «Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі» аўтарства Алены Боганевай і Таццяны Валодзінай з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, піша bellit.info.

Мастацкае афармленне абедзьвюх навінак — Таццяна Гаранаская. Выданні адрасуюцца дзецям школьнага ўзросту, але яны будуць цікавымі ўсім, хто неабыякавы да фальклёрнай спадчыны.

«Rasliny biełaruskaj ziamli: lehiendy pra drevy»

У кнізе «Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы» сабраны беларускія народныя легенды пра паходжанне асобных дрэў і кустарнікаў, асаблівасці іх знешняга выгляду (напрыклад, чаму ў асіны ліст дрыжыць, а елка вечназялёная), пішуць у інстаграме этнакрамы Ragna.by.

У кнізе «Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі» змешчаны народныя легенды пра паходжанне кветак, травяністых і збожжавых раслін, іх назваў, асаблівасцяў знешняга выгляду і ўласцівасцяў.

«Rasliny biełaruskaj ziamli: lehiendy pra kvietki»