• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.04.2023 | Музыка

«Пра хартбрэйк, унутраных дэманаў, каханне і пра тое, што спальваць масты — не заўсёды адзіны правільны шлях»: рэпер bayski пра свой рэліз «Не існуе»

Мінскі рэп-выканаўца bayski стварае новы сучасны рэп па-беларуску. З нагоды выхаду свайго свежага рэлізу, трэка «Не існуе», музыка распавёў пра яго і пра ўласныя творчыя планы budzma.org.

Для каго гэты трэк, якім бачыш свайго слухача?

Для любога, у каго ёсць вушы і каму не хапае свежай белмоўнай музыкі (смяецца). Не думаю рамкамі і межамі. Раю слухаць і шукаць штосьці сваё, бо так яно і бывае. Мне прыляцеў водгук ад адной сяброўкі, маўляў, вось частка пра пачуцці мне спадабалася, а частка пра поспех і рок-стар лайф не. Я прачытаў, пасмяяўся, бо я такіх сэнсаў у песню і не закладаў нават.

Аб чым сам трэк?

Ён пра хартбрэйк, унутраных дэманаў, каханне і пра тое, што спальваць масты — не заўсёды адзіны правільны шлях, бо жыццё кароткае, а Мінск — адна вялікая вёска. Хто ж ведае, што і дзе цябе яшчэ напаткае?

1.jpg

Распавядзі гісторыю трэка, як з’явіўся, што «натхніла»?

Напрыканцы зімы я ўзяў адпачынак на працы, бо больш не мог вывозіць маральна. Ездзіў на студыю мо тыдзень, амаль кожны дзень пісаў нейкія дэмкі. Напраўду, я тады знаходзіўся ў не самым лепшым стане, бо ў канцы кастрычніка разышоўся з дзяўчынай. Усе думкі перакладваў у песні. Нешта фрыстайліў на біты, тое-сёе. Запісаў куплет дэмкі «Не існуе» і паехаў дадому. Вырашыў паслухаць у траліку і літаральна дрыжыкі пайшлі. Скідваў усім блізкім сябрам і пісаў: «Паслухайце, гэта ачмурэнна!»

Хто ўдзельнічаў у запісе, з кім працавалі? Ці ўсё сам?

Тэкст прыдумляў я, маё разбітае сэрца і хворая менталка (смяецца). За гукам, як заўсёды, пільна сачыў мой сябра, Кірыл. Ён накідаў біт, нічога сур’ёзнага не плануючы, а я паспрабаваў дапісаць тэкст і нешта атрымалася. Усё у такім хатнім фармаце, чысты «хоўм прадакшан». Потым, праўда, калі ён усё звадзіў, сказаў мне: «Слухай, а трэк капец які сумны насамрэч...»

2.jpg

Ці плануеш прэзентаваць нажыва?

Ды якое там... Хіба лайв зняць для ютубчыка

Што ўвогуле з канцэртнымі планамі зараз? Магчыма, з кім хацеў бы разам зрабіць выступ?

Планы ёсць заўсёды, але ў неатрыманай «гастролькі» могуць быць іншыя планы. Безумоўна, кайфова было б выступіць на якой-небудзь Vulica Ezha ці хаця б у «Пясочніцы». Не хачу нешта планаваць, але магчыма, атрымаецца паехаць у які-небудзь горад-два, сыграць лампавыя кватэрнікі ў акустычных версіях песень.

З кім увогуле хацелася б закалабіцца з беларускіх музыкаў, зрабіць сумесную працу?

Усе геніяльныя ўжо мёртвыя. А так я і сола сябе нядрэнна адчуваю. Шчыра кажучы, зараз па гуку з беларускамоўнай музыкі ніхто асабліва і не прываблівае і не робіць штосьці падобнае са мной. А на чужым полі граць не маю жадання. Магчыма, з украінскімі музыкамі штосьці атрымаецца, але пакуль рана прадбачваць.

Чытаць яшчэ: Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»

ПЖ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип