Спявачка Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі песню пра купальскую ноч

20.06.2025 Музыка

Спявачка Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі сумесную песню «Купальскай ноччу».

«Купальскай ноччу — гэта містэрыя пра імгненне. Гісторыя пра дзвюх дзяўчат, што злітыя пачуццём, свабодай і сяброўствам. Яны не супернічаюць за хлопца — яны проста запрашаюць яго ў сваю ноч.

Купалле — свята з магутнай эратычнай і любоснай сімволікай, асабліва ў народнай традыцыі. Пра злучэнне чалавека з прыродай, з іншым чалавекам, з агнём, вадой, зямлёй і каханнем», — апісваюць песню артысткі.

«Слухай на Купалле, можна ўначы, у дарозе, на вогнішчы з сябрамі, ці ў моманты самоты і тым, хто адчувае моц жаночай салідарнасці, любіць містычную эстэтыку і імкнецца да свабоды пачуццяў без рамак», — запрашаюць музыкі.

Паслухаць песню можна на розных платформах.