Генпракуратура сумесна з Мінкультам абвесціла конкурс на лепшы праект помніка ахвярам генацыду

Паўдзельнічаць можа кожны жадаючы. Галоўная мэта конкурса — знайсці найбольш выразнае вобразнае рашэнне, у якім будуць адлюстраваны трагічныя падзеі, звязаныя са знішчэннем людзей нацыстамі.


_4_.jpg

Паводле дзяржведамстваў, манумент мусіць стаць унікальным народным сімвалам памяці ахвярам генацыду.

Заяўкі на ўдзел і эскізы будуць прымаць да 1 лістапада 2022 года. Паўдзельнічаць у конкурсе запрашаюць аўтараў або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, а таксама любога жадаючага жыхара нашай краіны або замежніка.