• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.05.2022 | Грамадства Адукацыя Беларусы свету

Беларусы будуць ствараць культурныя праекты ў падтрымку Украіны ў межах праекта CreateCulture Group

Беларускія культурныя мэнэджаркі Надзея Ількевіч і Таццяна Штэйнбук аб’ядналіся ў ініцыятыву CreateCulture Group, якая падтрымлівае і развівае культурны і крэатыўны сектар ў Беларусі.


maxresdefault.jpg

Зараз з нагоды актуальных у свеце падзей з'явіўся новы праект – анлайн-рэзідэнцыя Cultural Bridge. З першага траўня беларускія мэнэджары культуры, якія знаходзяцца ў Варшаве, Вільне або Празе, маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у рэзідэнцыі па стварэнні і рэалізацыі праектаў салідарнасці беларусаў з Украінай.

Гэтай праграмай мы хочам выказаць падтрымку з Украінай і пашырыць тое, што беларусы супраць вайны і разам з Украінай! Мы адчынены да розных фарматаў культурных інтэрвенцый і праектаў (перфомансы, флэшмобы, акцыі, чэленджы, канцэрты, міні-выставы, муралы і г.д.). Важна, каб украінскія прадстаўнікі крэатыўнага і культсектара таксама прымалі ўдзел у рэалізыцыі праекта, ініцыятывы або былі таксама мэтавай аўдыторыяй. – Надзея Ількевіч, каардынатрка праекта Cultural Bridge.

У межах рэзідэнцыі, якая працягнецца паўтары месяцы, тром удзельнікам патрэбна будзе распрацаваць індывідуальны або сумесны праект па тэме салідарнасці з Украінай і рэалізаваць яго ў сваім горадзе (Варшава, Вільня, Прага).

Праграма ўключае каардынацыйныя сустрэчы з рэзідэнтамі, фасілітацыю, дапамогу ў менеджменце, нэтворкінг з украінскімі прадстаўнікамі крэатыўнага і культурнага сектараў, дапамогу ў пошуку дадатковых партнёраў. Тром адабраным удзельнікам будзе прапанавана стыпендыя і бюджэт па рэалізацыі праекта. Арганізатарамі будзе створаны відэаблог пра кожны праект.

Беларускія мэнэджары культуры, якія знаходзяцца ў Варшаве, Вільне або Празе, і маюць досвед у арганізацыі культурных праектаў, жадаюць зрабіць праект на падтрымку Украіне і падкрэсліць салідарнасць беларусаў, могуць пакінуць заяўку тут. Звароты чакаюцца з 1 па 7 траўня. Мець ідэю на момант падачы заяўкі неабавязкова.

Дадатковыя пытанні па пошце: createculture.group@gmail.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM