1 красавіка з асабiстага дазволу «Свабодных Купалаўцаў» у вольнай прасторы выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» на Арт-станцыi «Дубулты» ў Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля рэжысёра Аляксандра Гарцуева «Сфагнум» паводле аднаiменнага раману Віктара Марцiновiча.
Выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечана шырокамаштабным пратэстам у Беларусі. Экспазіцыя размяшчаецца на двух паверхах i ўключае восемь блокаў, якiя адлюстроўваюць гвалт ўладаў, супрацiў фальсіфікацыі выбараў, намаганнi вярнуць сабе базавыя правы і свабоду, знаёмяць вонкавага гледача з нізавымі ініцыятывамі, якія аб’ядноўвалі людзей па ўсёй Беларусi.
Пачатак прагляду 1 красавіка а 14:00
Працягласць — 2 г. i 50 хв., мова — беларуская, субтытры — рускія, абмежаванне па ўзросту — 16+
Уваход вольны.
Адрас: Zigfrīda Meierovica prospekts 3, Jūrmala (ч.ст. «Дубулты»)
Чытайце яшчэ:
Пра што выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»