• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.04.2010 | Адукацыя

Праграма «Беларусістыка: Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»

– Гэта асаблівая прапанова  для студэнтаў, якія хочуць вывучаць айчынную гісторыю ў вядомых  гісторыкаў-прафесіяналаў. На праграме выкладаюць добра вядомыя ў Беларусі і замежжы навукоўцы. Сярод якіх, такія знаныя беларускія гісторыкі як Захар Шыбека, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі,  тэолаг Ірына Дубянецкая і інш.

Апроч таго гэта ўдзел у этнаграфічных і краязнаўчых экспедыцыях па Летуве і Беларусі, археалагічных раскопках, магчымасць даследаванняў у багатых беларускімі матэрыяламі архівах і бібліятэках Вільні. Таму мы чакаем зацікаўленых гісторыяй роднага краю студэнтаў, каб працягнуць слаўныя традыцыі студэнтаў Віленскага універсітэту, Віленскай беларускай гімназіі, беларускіх адраджэнцаў “нашаніўскага” кола і беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў…

Паступленне ў ЕГУ адкрывае для беларускіх студэнтаў мажлівасць разнастайных стажыровак і ўдзелу ў праграмах абмену з еўрапейскімі універсітэтамі. Двое выпускнікоў праграмы мінулага году працягнулі навучанне ў Паўднёва-Заходнім каледжы Канзаса (ЗША), адзін у магістратуры Варшаўскага універсітэта, двое ў магістратуры ЕГУ.

Навучанне адбываецца ў Вільні, даўняй сталіцы нашай  супольнай дзяржавы Вялікага княства  Літоўскага, прыгожым еўрапейскім горадзе, які са сваёй захаваўшайся старадаўняй архітэктурай і планіроўкай, сымбалічнымі для беларусаў Вострай Брамай і Базыльянскімі мурамі, ізысканым касцёлам Св. Ганны, вежай Гедыміна, Лукішскай плошчай, вуліцамі названымі ў гонар нашых славутых землякоў – да цяперашняга часу захаваў незвычайны водар сапраўднай гісторыі і нібы злучае сучаснасць з мінулым.

Поўную  інфармацыю пра паступленне ў ЕГУ і праграму “Беларусістыка” можна знайсці тут – http://www.ehu.lt/ ці http://bel.ehu.lt/studies/bachelor/admission/ , а таксама ў даведніку абітурыента, які можна знайсці на згаданым сайце.

Кошт  навучання

1200 еўра ў год.

За  першы семестр неабходна аплаціць 600 еўра (усім). Пасля першай сэсіі паводле атрыманых адзнак будуць устаноўлены рэйтынгі студэнтаў. Паводле рэйтынгу да 70% студентов могуць атрымаць зніжку ў памеры ад 200 да 800 еўра альбо поўнае вызваленне ад аплаты. Рэйтынгі будуць змяняцца па выніках сэсій.

Для найлепшых студэнтаў універсітэта прадугледжана 6 стыпендый памерам 2000 еўра ў год кожная.

На  праграме “Беларусістыка” на 1 курсе магчыма атрыманне 3 дадатковых стыпендый (каля 100 даляраў у месяц) з дабрачынных фондаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Як  паступіць?

Падаць  дакументы магчыма да 25 чэрвеня 2010 г. да 12.00

Неабходна запоўніць анкету абітурыента і адаслаць яе да 25 чэрвеня.

Дзеля гэтага неабходна зарэгістравацца  на сайце ЕГУ – http://moodle.ehu.lt , стварыць свой уліковы запіс (лагін і пароль).

Потым неабходна запоўніць анкету абітурыента. Для доступа да анкеты неабходна ўвесьці лагін і пароль Вашага ўліковага запісу для сайта – http://moodle.ehu.lt

Прыём ажыццяўляецца на конкурсных умовах. Для конкурса неабходны балы па:

1. Замежная мова

Падыходзіць адзнака (на выбар) з сертыфікату Адзінага Дзяржэкзамена (Цэнтралізаванае тэставанне), з акадэмічнай даведкі альбо дыплома лінгвістычнага каледжа, акадэмічнай даведкі альбо дыплома лінгвістычнага ВНУ, з міжнароднага сертыфікату (англ. – TOEFL, IELTS; ням. – сертыфікат Інстытута Гётэ, DSH, ÖSH; франц. – DELF, DALF), пасведчанне УРТ, якое выдаецца Цэнтрам моўнай і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі “Прапілеі” (г.Мінск) – http://www.propilei.com/

2. Профільнае эсэ

Профільнае  эсэ можна напісаць 23 траўня ў  Вільні (Дзень Адчыненых дзвярэй  ў ЕГУ) албо ў Цэнтры моўнай і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі “Прапілеі” (г.Мінск) – http://www.propilei.com/

3. Сярэдні бал па  дысцыплінах атэстата, пералічаных у  анкеце (замежная мова, другая замежная мова (калі была), Чалавек.Грамадства.Дзяржава, бел. мова, бел. літ., рус. мова, рус. літ., сусветная гісторыя/гісторыя Айчыны)

4. Беларуская мова (адзнака  з атэстату)

Падрабязная інструкцыя знаходзіцца на сайце  ЕГУ – www.ehu.lt

Тыя, хто прайшоў па конкурсу выклікаюцца 17 ліпеня 2010 года на сумоўе з кіраўніком дэпартаменту і куратарам праграмы ў Вільні (ЕГУ дапамагае аформіць візу, але лепш аб гэтым раней пачаць клапаціцца).

На  сумоўе неабходна прадаставіць:

o арыгінал альбо натарыяльна завераныя копіі атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі альбо дыплома аб вышэйшай ці сярэняй спецыяльнай адукацыі;
o арыгінал альбо натарыяльна завераныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць неабходны для паступлення ўзровень валодання замежнай мовай (А2);
o акадэмічную даведку, якая пацвярджае адзнакі, неабходныя для ўдзелу ў конкурсным адборы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип