Творчая сустрэча паэтаў Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка адбылася ў Мінску 29 сакавіка.
Творцаў цёпла прыняў інтэрнат №2 БДУ.
Эдуард Акулін:
“Сустрэча была камерная, бо імпрэза праходзіла ў вольны ад заняткаў час. І тым не менш каля трыццаці ўдзельнікаў студэнцкага клуба “Натхненне” сабраліся, каб паслухаць нашы “вясновыя вершы і песні”. Дарэчы, гэта не першы наш выступ перад маладымі творцамі. Адна з іх, студэнтка 5 курса філфака Таццяна Тамашэвіч, паспела ў мінулым годзе дэбютаваць са сваімі вершамі на старонках часопіса “Дзеяслоў”. Гэтым разам мы запрасілі маладых літаратараў да творчага супрацоўніцтва з часопісам “Верасень”.
Сустрэча прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Мінск