Запаветам творцы было пахаваць яго каля бацькоў, на Машэкаўскіх могілках у Магілёве. 14 жніўня апошнюю волю паэта выканалі яго бліжэйшыя сваякі — брат Алег з дачкой Марыяй, паведамляе тэлеграм-канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Паэт нарадзіўся 25 чэрвеня 1938 гады ў сям’і настаўнікаў. Навучаўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, працаваў у рэспубліканскай дзіцячай газеце «Зорка», затым скончыў у 1965 годзе Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Сябар Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 года.
Яшчэ ў час вучобы, у 1962 годзе, выпусціў у Мінску свой першы зборнік вершаў «Я іду!». Ранейшае выданне падрыхтаванага да друку зборніка было спынена, бо кніга была аб’яўлена «ідэйна заганнай». У выніку зборнік выйшаў з купюрамі.
Ужо ў 1964 годзе ў Мінску выйшаў другі зборнік Шклярэўскага «Лодка», і, як папярэдняя кніга, атрымала добрыя водгукі. Талент паэта адзначыў Барыс Слуцкі, які прысвяціў выхаду зборніка артыкул «Лодка, якая плыве далёка».
Перакладаў са славянскіх моў. У 1979 апублікаваў пераклад «Слова пра паход Ігараў», высока ацэнены найбуйнейшым спецыялістам па старажытнарускай літаратуры Дзмітрыем Ліхачовым.
Ігар Шклярэўскі памёр 7 верасня 2021 года ў Маскве ад наступстваў каронавіруса.